Вы тут

Беларускія спартсмены, якія ўвайшлі ў сусветную гісторыю спорту


Гімнаст Віталь Шчэрба з'яўляецца рэкардсменам па колькасці алімпійскіх медалёў, заваяваных за 1 дзень. 2 жніўня 1992 года ён заваяваў 4 залатыя алімпійскія медалі. Усяго ж на яго рахунку 10 алімпійскіх узнагарод: 6 залатых, атрыманых на Алімпійскіх гульнях-1992 у Барселоне, і 4 бронзавыя, выйграныя ў Атланце-1996.


Ураджэнка Беларусі, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Вольга Корбут першай выканала ўнікальны элемент, які атрымаў назву «пятля Корбут». Падчас яго гімнастка ўстае на высокую частку брусоў і робіць сальта назад, чапляючыся рукамі за верхнюю перакладзіну брусоў. Зараз на афіцыйных спаборніцтвах гэты элемент забаронены з-за сваёй высокай траўманебяспечнасці.


На Алімпійскіх гульнях у Афінах (2004 год) Юлія Несцярэнка сенсацыйна выйграла залаты медаль у бегу на 100 метраў, атрымаўшы пасля мянушку Белая маланка. Адзначым, што з 1984 года пераможцамі ў гэтай дысцыпліне станавіліся толькі цемнаскурыя спартсменкі.


Сяргей Рутэнка — лепшы гандбаліст сучаснай Беларусі. Шасціразовы пераможца Лігі чэмпіёнаў. Летам 2009 года спартсмен перайшоў у іспанскую Барселону, падпісаўшы з каталонскім клубам кантракт на 5 гадоў. Сума трансферу склала рэкордныя для сусветнага гандбола (на той час) 1,2 млн еўра. За выдатныя спартыўныя дасягненні ў верасні 2016 года Сяргей удастоены ганаровага звання «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь».


Сяргей Ляховіч, па мянушцы Белы воўк, стаў першым баксёрам з постсавецкай прасторы, хто змог заваяваць тытул чэмпіёна свету сярод прафесіяналаў у суперцяжкай вазе. 1 красавіка 2006 года Сяргей перамог па ачках чэмпіёна свету ў цяжкай вазе па версіі WBO Леймана Брустара.

Дар'я Лабажэвіч

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».