Вы тут

Завяршыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Азербайджан


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на другі дзень свайго афіцыйнага візіту ў Азербайджан на сустрэчы з прэм'ер-міністрам гэтай краіны Артурам Расі-задэ абмеркаваў перспектывы развіцця беларуска-азербайджанскіх адносін.


Асаблівая ўвага была звернута на рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых напярэдадні ў час афіцыйных перагавораў прэзідэнтаў Беларусі і Азербайджана, паведамляе БЕЛТА. Як ужо пісала «Звязда», па выніках перагавораў Аляксандра Лукашэнкі і Ільхама Аліева падпісаны пакет дакументаў аб развіцці ўзаемадзеяння. Сярод іх — праграмы па развіцці супрацоўніцтва ў сферы спорту, адукацыі і аграпрамысловага комплексу, план мерапрыемстваў па выкананні праграмы сацыяльна-эканамічнага супрацоўніцтва да 2025 года, пагадненне аб усталяванні міжрэгіянальных сувязяў паміж Гродна і выканаўчай уладай Габалінскага раёна і іншыя дакументы.

Аляксандр Лукашэнка перад сустрэчай з Артурам Расі-задэ наведаў Цэнтр Гейдара Аліева, які быў створаны ўказам Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева і адкрыты ў 2012 годзе. Таксама Прэзідэнт Беларусі ўсклаў вянок да магілы Гейдара Аліева і да манумента на Алеі шахідаў.

Учора афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Азербайджан завяршыўся.

Загаловак у газеце: Дамоўленасці ёсць. Час дзейнічаць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?