Вы тут

У Бельгіі «выгаранне на рабоце» прызналі захворваннем


Улады каралеўства афіцыйна прызналі «выгаранне на рабоце» (ад англійскага burn out — выгараць) захворваннем, звязаным з працоўнай дзейнасцю.


Паводле дадзеных Бруселя, штогод з-за гэтай хваробы па медыцынскую дапамогу звяртаюцца да 10 тысяч чалавек. «Мы прызнаём «выгаранне» захворваннем, звязаным з работай, што дазволіць нам прыняць меры па яго прафілактыцы на працоўным месцы», — абвясціла ў эфіры тэлеканала VRT міністр аховы здароўя Бельгіі Магі Дэ Блок. Такім чынам, прызнанне «выгарання на рабоце» захворваннем дасць магчымасць павысіць да 70% суму кампенсацыі, якую выплочваюць страхавыя кампаніі за наведванне работнікамі ўрачоў. Бельгійскія эксперты неаднаразова адзначалі, што праблема псіхалагічнага ператамлення жыхароў на працы ў апошні час набыла пагрозлівыя маштабы. Паводле даных улад, больш за 8200 чалавек бралі адгулы ці адпачынак у мінулым годзе менавіта з-за «выгарання на рабоце», пісалі журналісты The Brussels Tіmes.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».