Вы тут

У «Зубраняці» завяршаецца змена «Заўсёды гатовы!» для лідараў БРПА


У Нацыянальным адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» завяршаецца рэспубліканская профільная змена «Заўсёды гатовы!» для лідараў Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.


На працягу 18 дзён 205 самых актыўных, ініцыятыўных, крэатыўных, таленавітых і спартыўных піянераў з усіх рэгіёнаў краіны праходзілі ў «Зубраняці» навучанне і аздараўленне.

Упершыню візітнай карткай змены сталі дзве яркія падзеі — конкурсы «Піянер змены» і «Найлепшы Савет піянерскай арганізацыі». Удзельнікі прадстаўлялі партфоліа, дэманстравалі тэарэтычныя веды і практычныя навыкі. Камандны дух, яднанне хлопцаў і дзяўчат былі патрэбнымі, каб адстаяць гонар свайго абласнога ці Мінскага гарадскога Савета піянерскай арганізацыі.

Праграма тэматычнай змены ўключала конкурс піянерскіх агітбрыгад «Запалі вогнішча дабра!», турнір эрудытаў «Розуму палата», конкурс піянерскіх каманд падтрымкі «Піянерскія іскры», конкурс газет «Піянерская праўда», postcard-акцыю «Іскры піянерскай дружбы», конкурсы «Піянерскі вернісаж» , «Гісторыя гальштука маёй сям'і», «Жывы летапіс Піянерыі», конкурс фотабёрдзінга «Птушыныя сябры», буктрэйлераў «Па старонках піянерскіх кніг», сацыяльнай рэкламы «Шчаслівая сям'я».

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: «Зубраня» прымае самых таленавітых

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?