Вы тут

Фестываль навукі пройдзе ў Мінску з 7 па 10 снежня


Праграма мерапрыемства, старт якому будзе дадзены ў Нацыянальнай акадэміі навук, уключае лекцыі і майстар-класы, навукова-папулярныя ток-шоу «Разбяром на атамы: як кацяняты захапілі свет?», «Навука. Смачна: шакаладнае жыццё», прафарыентацыйныя квэсты, турніры па інтэлектуальных гульнях «Што? Дзе? Калі?» і «Матрыца», навукова-папулярнае шоу «Іронія навукі або звычайнае чарадзейства» і іншыя.


Расійскія і беларускія навукоўцы прачытаюць лекцыі, прысвечаныя перадавым навуковым даследаванням, у тым ліку ў галіне атамнай энергетыкі, раскажуць пра медыцыну будучыні і нейратэхналогіі, пра парадоксы тэорыі верагоднасці і этнаастраномію, палеанталогію і звышправаднікі.

Прафарыентацыйны квэст і экскурсія ў Парк высокіх тэхналогій дапамогуць школьнікам вызначыцца з будучай прафесіяй, а разбор «Зорных войнаў» пакажа, як могуць спатрэбіцца ў жыцці веданне вышэйшай матэматыкі і касмалогіі. Школьнікі змогуць наведаць майстар-класы ў музеі навукі «Элемента», разабрацца, якія крыніцы энергіі найбольш перспектыўныя і эканамічна выгадныя, даведаюцца пра «плюсы» і «мінусы» атрымання энергіі з дапамогай ветру, сонца і геатэрмальных крыніц, ядзерную энергетыку, фальклор у інтэрнэце, прыкладную гарадскую антрапалогію.

Усе мерапрыемствы праводзяіцца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і расійскай Дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі «Расатам». Непасрэднымі арганізатарамі фестывалю выступілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці і Інфармацыйнага цэнтра атамнай галіны.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Звычайнае чарадзейства... навукі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».