Вы тут

Ад галалёдзіцы ў Брэсце пацярпелі дзясяткі чалавек


Ранкам 8 снежня дарога на вучобу, на працу, па справах у Брэсце была амаль што экстрэмальнай. Горад літаральна накрыў ледзяны дождж. Людзі слізгаліся па пешаходных дарожках нібы па катку, некаторыя падалі. Дворнікі не паспявалі пасыпаць тратуары і двары пясчана-салянай сумессю. Грамадскі транспарт спазняўся і выбіваўся з графіка руху.


Аўтавакзал вымушаны быў адмяніць многія рэйсы. Паводле інфармацыі начальніка Брэсцкага аўтавакзала Мікалая РАДЗЮКА, у перыяд з 6 да 8.30 было адменена 20 рэйсаў міжнародных, міжгародніх і прыгарадных зносін. На тэрыторыі вобласці ДАІ аб'явіла план «Надвор'е».

У Пінску зранку наогул некаторы час рух грамадскага транспарту быў паралізаваны ў асобных раёнах горада.

Вядома, у такіх умовах значна павышаецца рызыка атрымання траўмаў. Так, у Брэсце ў першай палове дня толькі станцыя хуткай дапамогі прыняла каля паўсотні выклікаў, звязаных з галалёднымі траўмамі. Толькі ў траўматалагічнае аддзяленне Брэсцкай гарадской бальніцы хуткай дапамогі звярнулася 25 чалавек. У аднаго з пацыентаў дыягнаставаны пералом косці таза, у двух — пераломы ног. Усе яны ішлі на работу і паслізнуліся.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Галалёдзіца правакавала траўмы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?