Вы тут

Дзюймовачка загаварыла па-беларуску


У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа да навагодніх і калядных свят для маленькіх гледачоў падрыхтавалі прэм'еру.


— Відовішчны спектакль «Прыгоды Дзюймовачкі» па казцы Андэрсана адбудзецца 17 снежня. Аўтар інсцэніроўкі — расійскі драматург Павел Ісайкін. Упэўненыя, што ён нікога не пакіне абыякавым. Спадзяёмся, што спектакль прынясе задавальненне як дзецям, так і іх бацькам. І будзе цудоўная магчымасць прыемна правесці час усёй сям'ёй, — паведаміў «Звяздзе» літаратурны рэдактар віцебскага тэатра Юрый Іваноўскі.

Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля Міхась Краснабаеў, сцэнаграфія Святланы Макаранкі, музыка Руслана Стаброўскага. У ролі Дзюймовачкі — маладая актрыса Ульяна Ацясава. Пасля казкі коласаўцы пакажуць яшчэ навагодняе прадстаўленне каля ёлкі з удзелам Дзеда Мароза і Снягуркі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanskі@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».