Вы тут

Пачаўся ІІІ Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў


Міжнародны фармат імпрэзы падмацоўвае разнастайны склад канкурсантаў: у вакальных спаборніцтвах бяруць удзел 120 прадстаўнікоў з Беларусі, Расіі, Украіны, Грузіі, Узбекістана, Канады, Казахстана, Малдовы, Літвы, Манголіі, Кітая, Арменіі, Латвіі, Турцыі, Рэспублікі Карэя ды Польшчы. Журы таксама інтэрнацыянальнае: на пляцоўцы Вялікага тэатра ацэньваць талент удзельнікаў сабраліся мэтры опернага мастацтва з розных краін свету. Падчас прэс-канферэнцыі замежныя госці сказалі, што прыехалі на беларускі вакальны конкурс з вялікімі спадзяваннямі. Зараз ва ўсім свеце перавага аддаецца індывідуальным асаблівасцям выканаўцы, і Усходняя Еўропа багатая на самабытныя таленты.


Калі пачынаўся Калядны конкурс вакалістаў, мы толькі марылі пра той поспех і папулярнасць, што маем цяпер, кажа генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі і старшыня журы конкурсу Уладзімір Грыдзюшка. Наш праект выклікае нязменны інтарэс, яго пазнаюць у свеце. Ёсць у конкурсу і свае «разынкі», што робяць яго не падобным да іншых: фіналісты выконваюць галоўныя партыі ў сцэнах з опер бягучага рэпертуару Вялікага тэатра разам з нашымі артыстамі, а ў другой частцы выніковага Гала-канцэрта гледачы зноў сустрэнуцца з пераможцамі і фіналістамі мінулых конкурсаў.

Калядны конкурс вакалістаў складаецца з трох этапаў. Пасля першага адбору са 120 удзельнікаў засталіся толькі 30: гледачы могуць пазнаёміцца з імі ў вялікай зале тэатра 11 снежня падчас другога тура. У фінальны Гала-канцэрт, які адбудзецца 13 снежня, патрапяць дзесяць лепшых выканаўцаў. Акрамя Гран-пры і трох грашовых прэмій, спевакі пазмагаюцца за «Прыз глядацкіх сімпатый».

Дар'я ЧАРНЯЎСКАЯ

Загаловак у газеце: У цэнтры ўвагі — індывідуальнасць

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.