Вы тут

Мінскі кіроўца дрыфтаваў перад помнікам Перамогі


А другой гадзіне ночы 27-гадовы мінчанін, кіруючы аўтамашынай «Мерседэс-Бенц», заехаў на пляцоўку мемарыяла «Помнік воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гг.» і з хуліганскіх меркаванняў ажыццяўляў кругавы рух з кіраваным заносам.


— Выказваючы відавочную непавагу да грамадства, малады чалавек праехаў каля трох кругоў вакол сваёй восі, уводзячы машыну ў занос. Гэтыя дзеянні былі заўважаны нарадам аддзела Дэпартамента аховы, які праязджаў міма. Кіроўца паспрабаваў уцячы, але быў затрыманы, — паведаміла прэс-афіцэр Партызанскага РУУС г. Мінска Наталля Ганусевіч. — Пракуратурай раёна сталіцы распачата крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства». Яго санкцыя прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 3 гадоў. Следчы камітэт дае прававую ацэнку дзеянням вадзіцеля па артыкуле Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Здзек з гісторыка-культурных каштоўнасцяў».

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Дрыфтынг... на плошчы Перамогі

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.