Вы тут

Каля 9,5 тысяч вайскоўцаў прынялі прысягу


Самыя галоўныя салдацкія словы на вернасць Айчыне гучалі па ўсёй краіне. Па традыцыі каля 1.800 навабранцаў здалі гэты экзамен у 72-м гвардзейскім аб’яднаным вучэбным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў, што месціцца ў Пячах пад Барысавам. Сведкамі гэтай урачыстасці сталі іх родныя і блізкія, якія з’ехаліся сюды з усёй Беларусі.


Фота: tut.by

- Я спадзяюся, што хлопцы трапяць у калектывы, дзе іх прымуць годна, дапамогуць авалодаць усімі прамудрасцямі вайсковай навукі, - гаворыць міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў. - Хтосьці зробіць гэта ў гэтым вучэбным цэнтры, а камусьці давядзецца засвойваць вайсковую спецыяльнасць ужо ў часцях. Наперадзе папаўненне чакае няпростая служба. У наступным годзе яны пройдуць праз шырокамаштабныя вучэнні.  Таму я ўпэўнены, што хлопцы, якія прыйшлі ў войска, скончаць службу людзьмі, на якіх можна спадзявацца і абаперціся.

Для радавога рэзерву Рамана Новака гэты дзень праходзіў незвычайна. Да яго сёння прыехалі бацькі і брат. А пасля прысягі навабранец атрымаў першае ў вайсковым жыцці звальненне. Кажа, што самым складаным для яго за гэты час было пачуць каманду "Рота, пад'ём!" а шостай гадзіне раніцы. 

- Гэты збор будзе доўжыцца ў мяне да 23 снежня. Пасля застануцца яшчэ два – вясной і ўвосень праз паўтара гады. Вучуся на аператара пераноснага зенітна-ракетнага комплексу “Ігла”. Я сам з Мінска. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, зараз працую ў Тэатры юнага гледача. Спярша ў войску мне было не вельмі прывычна, але пасля ўцягнуўся ў гэты рытм. Калі ж паступаў ва ўніверсітэт, таксама шмат чаго не ўмеў (смяецца).  Тым больш што ў мяне бацька вайсковец – падпалкоўнік запасу, маці працуе на мытні.

- Я сам аддаў войску больш за 27 год, - уступае ў размову Аляксандр Новак, бацька Рамана. –Таму стараліся выхоўваць дзяцей вернымі доўгу. І хай служыць годна – для салдата гэта галоўнае.

21-гадовы радавы Аляксандр Макаранка ў грамадзянскім жыцці працаваў тэхнікам-механікам. Скончыў Пастаўскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж. А вось якую спецыяльнасць ён будзе атрымліваць у войску, пакуль не ведае.

- Казалі, што накіруюць у Заслонава, там у часці прайду медкамісію. І толькі пасля яе скажуць, для якой менавіта спецыяльнасці я прыдатны. Ведаю ўжо дакладна адно – дадому я вярнуся з больш трывалымі поглядамі на жыццё.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».