Вы тут

Права на бясплатны праезд для школьнікаў — бестэрміновае


Для школьнікаў Мінскага раёна і сталіцы захоўваецца права бясплатнага праезду на вучобу. Гэта рэгламентавана рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 16 лістапада 2016 года №247, якое апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Дакументам уносяцца змяненні ў рашэнне Мінгарсавета №232 ад 13 верасня 2016 года «Аб дадатковых мерах па сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў». Устаноўлена, што права на бясплатны праезд маюць навучэнцы сталічных устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Мінска на грамадскім транспарце, які ажыццяўляе гарадскія аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах, гарадскім электрычным транспарце і ў метрапалітэне. Таксама такая падтрымка прадугледжана для навучэнцаў, якія пражываюць на тэрыторыі Мінскага раёна, для праезду ў прыгарадным аўтамабільным транспарце ў рэгулярных зносінах да месца вучобы і назад у перыяд з 1 верасня па 30 чэрвеня. Права на бясплатны праезд рэалізуецца на падставе электроннай карткі навучэнца (пры яе адсутнасці — даведкі), якая пацвярджае навучанне ў сталічнай установе адукацыі. Паводле інфармацыі дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь», раней меры сацыяльнай падтрымкі навучэнцаў замацоўваліся ў некалькіх дакументах, тэрмін дзеяння якіх заканчваўся ў 2016 годзе. У дадзеным дакуменце права на бясплатны праезд носіць бестэрміновы характар. Рашэнне ўступае ў сілу з 1 студзеня 2017 года.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.