Рэспубліканскі конкурс для навучэнцаў педагагічных класаў «Будучыя педагогі — пра школу будучыні» ўпершыню праводзіцца ў Беларусі. Яго арганізатарам выступіў Цэнтр развіцця педагагічнай адукацыі БДПУ.
Удзел у конкурсе — выдатная магчымасць для навучэнцаў асэнсаваць ролю прафесіі настаўніка ў святле выклікаў заўтрашняга дня, праявіць свае здольнасці ў навуковым або мастацкім плане, напоўніць школьнае жыццё новымі знаёмствамі і яркімі ўражаннямі, умацаваць сяброўства і супрацоўніцтва паміж педагагічнымі класамі краіны.
Улічваючы шматаспектнасць заяўленай тэмы, старшакласнікі могуць выбраць той аспект, які палічаць найбольш значным (гэта могуць быць інавацыі ў адукацыі, роля настаўніка, вобраз навучэнцаў, інфармацыйныя тэхналогіі ў школе будучыні ці нейкі іншы).
Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях: «Навукова-даследчы праект» (навуковае паведамленне, артыкул, мадэль); «Мультымедыйны праект» (прэзентацыя, мультфільм, відэаролік, відэафільм, калаж, малюнак) і «Літаратурная творчасць» (верш, эсэ, нарыс).
Асноўныя крытэрыі ацэньвання работ: аргументаванасць, доказнасць, абгрунтаванасць; адпаведнасць матэрыялу пастаўленай мэце; творчая, арыгінальная падача матэрыялу; лагічнасць і пісьменнасць прадстаўлення інфармацыі; тэхнічная рэалізацыя працы.
Конкурсныя работы прымаюцца да 15 лютага 2017 года па электронным адрасе: unіk.npo@gmaіl.com. Урачыстае падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу адбудзецца вясной 2017 года.
Надзея НІКАЛАЕВА
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.