Вы тут

Зімовая Лошыца


Лошыцкі парк Мінска з маляўнічымі пагоркамі і краявідамі зімою прываблівае жадаючых пакатацца на санках і цюбінгах, “ляданках” альбо “талерках”, лыжах і нават веласіпедах. Ды і проста для тых, каму хочацца пабыць у цышыні, пахадзіць па алеях і падыхаць свежым паветрам – хіба прагулка не задавальненне!


Калі выпадае шчодры снег, у парку заўсёды збіраецца санна-лыжная “армія” з жыхароў з бліжэйшых мікрараёнаў - Серабранкі, Камвольнага, Лошыцы-1, 2, 3. Зразумела, тэрыторыя сядзібна-паркавай Лошыцы - гэта не Сілічы, не Якуцкія Горы і нават не Сонечная даліна, але дзеці і дарослыя і тут таксама знаходзяць свой адмысловы адпачынак.

Фотакарэспандэнт “Звязды” Анатоль Кляшчук наведаўся ў сталічны куток на беразе Свіслачы і паназіраў, як бавяць свой вольны час мінчукі. Мягкі снег, лагодны марозец і хуткія санкі - так мала трэба, каб адчуваць сябе шчаслівым.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.