Вы тут

Хто адкажа за сацыяльную рэкламу?


"Рэкламшчыкі" выступаюць за стварэнне стратэгіі развіцця прафесійнага рынку.

Асацыяцыя рэкламных арганізацый (АРА) прапануе стварыць пры Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) экспертную групу з самых аўтарытэтных прадстаўнікоў усіх сегментаў рэкламнага рынку.


У прэс-службе асацыяцыі журналісту "Звязды" паведамілі, што найбліжэйшай практычнай мэтай гэтай групы можа стаць распрацоўка комплексу мер па ўдасканаленні рэкламнага заканадаўства і стратэгіі развіцця рэкламнага рынку краіны. Эксперты-практыкі ўпэўнены, што, сумесная работа ў гэтай галіне дазволіць дасягнуць кансалідацыі рэкламнага бізнесу, стабільнасці рэкламнага заканадаўства, а значыць, і далейшага развіцця рынку ў цэлым.

Пытанне адказнасці

Асацыяцыя прапануе вярнуць у Закон "Аб рэкламе" дакладны падзел адказнасці ўсіх удзельнікаў працэсу стварэння і размяшчэння рэкламы, як гэта было ў першых яго рэдакцыях. Спецыялісты лічаць аб'ектыўнай неабходнасцю ўвядзенне ў нарматыўную прававую тэрміналогію азначэння "сацыяльныя сеткі", бо яны даўно сталі адным з вядучых спосабаў сучаснай камунікацыі.

Шэраг прапаноў АРА тычыцца медыядаследаванняў: прыцягнуць да іх фінансавання ўсіх зацікаўленых удзельнікаў рынку і, перш за ўсё, тэлеканалы; прыняць правілы выкарыстання такіх даследаванняў (ТБ) з забеспячэннем доступу да іх толькі афіцыйным пакупнікам; дапусціць апублікаванне любых рэйтынгаў медыя-агенцтваў толькі пры абавязковым узгадненні ТБ-сэлераў; распрацаваць комплекс мер па абароне рынку тэлерэкламы ад нядобрасумленных і непрафесійных удзельнікаў.

Прынцып адзінага ўзгаднення

Эксперты асацыяцыі лічаць неабходным кардынальна спрасціць працэдуру ўзгаднення рэкламнага сюжэту або ўвесці прынцып адзінага ўзгаднення. Калі, напрыклад, сюжэт для тэлевізійнай рэкламы паспяхова рэалізаваны на практыцы, то выкарыстанне візуальнага шэрагу, лагатыпаў і вобразаў гэтага сюжэту без змен у вонкавай рэкламе або інтэрнэт-банерах не павінна патрабаваць дадатковых сцвярджэнняў.

Прапануецца таксама зняць абавязковыя патрабаванні Міністэрства аховы здароўя аб чытанні на радыё ўсёй інфармацыі аб рэкламаваным медыцынскім прэпараце і скараціць тэрмін узгадненняў рэкламных матэрыялаў па фармацэўтычных катэгорыях да 10—14 дзён.

Больш сур'ёзнага падыходу, упэўнены спецыялісты, заслугоўвае сацыяльная рэклама, якая заклікана не толькі прыцягваць увагу грамадства да сацыяльна-значных праблем, але і фарміраваць новыя каштоўнасныя арыенціры. Для таго каб былі дасягнуты менавіта гэтыя высокія мэты, а не супрацьлеглыя, як часцяком выходзіць на практыцы, кожны этап рэкламнай кампаніі павінен быць спланаваны і прафесійна рэалізаваны. Таму абавязковай умовай стварэння сацыяльнай рэкламы павінна стаць прымяненне адзінага (цэнтралізаванага) падыходу і ўдзел прафесійных рэкламных агенцтваў. Усё гэта падрабязна выкладзена ў распрацаванай АРА і прапанаванай да разгляду канцэпцыі "Аб сацыяльнай рэкламе", удакладняе сваю пазіцыю кіраўніцтва асацыяцыі.

У якасці экспертаў

Асацыяцыя рэкламных арганізацый таксама прапануе дзяржаве сваю дапамогу ў стымуляванні маркетынгавай дзейнасці прадпрыемстваў па ключавых галінах (вытворчасць медпрэпаратаў, мясной і малочнай прадукцыі, кандытарскіх вырабаў і шакаладу, піва, касметыкі і бытавой хіміі) і гатовая на бясплатнай аснове падаваць МАРГу аналітычныя даныя па сегментах два разы на год. Спецыялісты АРА могуць таксама выступаць з экспертнымі ацэнкамі па кожнай катэгорыі, даваць практычныя рэкамендацыі канцэрнам і асобным вытворцам.

Гэтыя прапановы паспрыяюць аздараўленню бізнес-асяроддзя ў сферы рэкламы, аднаўленню разумных і рацыянальных праваадносін, аптымізацыі працэсаў вытворчасці і размяшчэння рэкламы, а таксама павышэнню даходнасці ад рэалізацыі рэкламных праектаў, упэўнены спецыялісты асацыяцыі.

Сяргей ПАЛІНІН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».