Вы тут

Прычыны ўзнікнення праблем з памяццю


Наша памяць здольная паляпшацца з моманту нараджэння да 20—25 гадоў, пасля нейкі час трымаецца на нязменным узроўні і дзесьці пасля 50 пачынае павольна згасаць. Праблемы з памяццю могуць узнікнуць у любым узросце, аднак існуюць і суб'ектыўныя прычыны.


1. Ужыванне алкаголю, курэнне і наркатычныя рэчывы.

2. Лішак інфармацыі. Гэта прыводзіць да яе павярхоўнага ўспрымання. Спачатку чалавек не жадае канцэнтравацца на гэтай вялікай колькасці, а пасля ўжо і не здольны сканцэнтравацца на нейкай адной крыніцы.

3. Дэфіцыт вітамінаў С, Е, В6, В12, фоліевай, нікацінавай амінакіслот.

4. Работа ў шкодных умовах, злоўжыванне лекамі (транквілізатарамі, седатыўнымі, антыдэпрэсантамі, наркатычнымі анальгетыкамі, нейралептыкамі).

5. Рэзкія змены ўмоў жыцця: пераезд у іншы горад, змена працы.

6. Дэпрэсія, стрэс, неспакой. Зніжэнне памяці можа маскіраваць дэпрэсію.

7. Парушэнне сну. Мінімум 6 гадзін паўнацэннага сну ў начны час сутак — неад'емная частка жыццёвага цыклу. Менавіта падчас сну мозг сарціруе і запамінае атрыманую на працягу дня інфармацыю.

8. Наяўнасць захворванняў: галаўнога мозгу і шчытападобнай залозы, дэменцыі, хваробы Альцгеймера, цукровага дыябету і інш.

Паводле слоў урача-неўролага 11-й гарадской паліклінікі г. Мінска Юліі ВАРАНЬКО, лёгкае зніжэнне памяці ў пажылым узросце не з'яўляецца паталогіяй. З узростам змяншаецца аб'ём аператыўнай памяці, што адбіваецца на здольнасці засваення новых ведаў. Становіцца цяжка мяняцца, адсюль і кансерватызм. Аднак такія сімптомы, як правалы ў памяці, дэзарыентацыя ў месцы і часе не павінны спісвацца на ўзрост.

Некаторыя пагаршэнні памяці — гэта яшчэ і механізм самаабароны, магчымасць забыць непрыемныя падзеі і крыўдныя словы.

Калі вы западозрылі зніжэнне памяці, трэба...

Звярнуцца да ўрача. Тэрапеўта, неўролага, псіхіятра, нейрапсіхолага, эндакрынолага. Абследавацца. Здаць агульны аналіз крыві і мачы, біяхімічны аналіз крыві. Аналіз на гармоны шчытападобнай залозы, ультрагукавое даследаванне шчытападобнай залозы, органаў брушной поласці. Яшчэ неабходна прайсці электраэнцэфалаграфію, ультрагукавое даследаванне брахіяцэфальных сасудаў, магнітна-рэзанансную тамаграфію, камп'ютарную тамаграфію галаўнога мозгу... Адмовіцца ад шкодных звычак, нармалізаваць сон, наладзіць рэжым працы і адпачынку. Ужываць грэцкія арэхі, сачавіцу і бабы, каву і чай, малако, капусту, буракі, памідоры, часнок, мёд, марскую капусту, чырвоны вінаград, лімон, гранат і ківі, размарын, чарніцы, буры рыс, шакалад, яйкі, ласось, аўсянку, аліўкавы і льняны алей. Выпівайце штодня да 8 шклянак вады. Прымайце спецыяльныя лекі, калі іх прызначыў урач. Патрэбны прагулкі, прабежкі, лячэбная фізкультура, спецыяльныя практыкаванні для шыйнага аддзела пазваночніка, якія расслабляюць мышцы і паляпшаюць кровазварот, а значыць, і доступ да галаўнога мозгу спажыўных рэчываў і кіслароду. Нельга дапускаць набору вагі, варта кантраляваць артэрыяльны ціск.

Гуляйце ў шахматы, разгадвайце красворды, судоку. Імкніцеся наведваць якія-небудзь гурткі па інтарэсах, падтрымліваць стасункі з як мага большай колькасцю людзей. Працуйце як мага больш. Вывучайце мовы, чытайце кнігі, пішыце ад рукі. Прымяняйце правілы запамінання інфармацыі. Калі ваша памяць зрокавая, імкніцеся больш чытаць, калі маторная, значыць, перапісвайце тэкст ад рукі, слыхавая — чытайце ўслых.

Таблеткі, якая зробіць памяць ідэальнай, не існуе. Стаўце перад сабой задачы і вырашайце іх.

Святлана Барысенка

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Цяжка ўспомніць? Да ўрача!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».