Вы тут

Сексуальныя расстройствы - з'ява масавая?


Сексуальныя расстройствы — з'ява ў наш час масавая і ў першую чаргу абумоўленая псіхікай, а не фізічнай паталогіяй.

Статыстыка ананімных апытанняў, зваротаў беларусаў па меддапамогу, а таксама даныя замежных даследчыкаў указваюць на тое, што больш за палову жанчын не могуць атрымаць аргазм падчас сексуальных кантактаў, а каля 1 працэнта пакутуюць ад дыскамфорту. Ад 30 да 50 працэнтаў мужчын маюць праблемы з патэнцыяй, што сустракаюцца ў маладых мужчын усё часцей.


— Сексуальныя расстройствы пасля 50 гадоў часцей за ўсё з'яўляюцца вынікам саматычных захворванняў, а вось у маладых гэта, як правіла, вынік псіхалагічных цяжкасцей на розных этапах жыцця, праблем сексуальнага выхавання, павышанага стрэсагеннага фону сучаснага жыцця і неўрозаў, — тлумачыць урач-псіхатэрапеўт сексалагічнага аддзялення Мінскага гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Васіль ШАЎЛЯКОЎ. — Прыкладна 10 працэнтаў жанчын наогул не здольны адчуваць аргазм, а каля 50 працэнтаў не могуць перажыць яго толькі падчас палавога акта. Прычына ў блакадах псіхікі, у неўратычных сітуацыях, канфліктах, трывозе, самых розных страхах — за выключэннем, напрыклад, боязі непажаданай цяжарнасці. Але галоўнае — гэта страх перад стратай кантролю, страх, звязаны з тым, што з дзяцінства падаецца чымсьці дрэнным, грахоўным, брудным, небяспечным. Гэта яшчэ і недастатковая здольнасць даверыцца, аддацца... Разам з тым дасягнуць высокага ўзроўню сексуальнага ўзбуджэння немагчыма без сексуальных фантазій, а жанчыны па розных прычынах могуць іх не дапускаць. Прычынай анаргазміі можа стаць і назойлівая канцэнтрацыя на тых адчуваннях, якія павінны папярэднічаць аргазму...

Што да часовай імпатэнцыі, мужчына будзе хутчэй думаць аб нейкім фізічным дэфекце, вінаваціць сябе. А на самай справе проста яго з дзяцінства прывучалі, што самае важнае — выконваць тое, чаго ад цябе чакаюць іншыя, а не арыентавацца на ўласныя жаданні.

Праблема можа заключацца ў канфлікце блізкасці і дыстанцыі. Ён існуе там, дзе ў стасунках дакладна не вызначана, наколькі кожны з партнёраў лічыць дапушчальнай пэўную ступень блізкасці і залежнасці, не баючыся пры гэтым страціць сваю аўтаномію. Патрэба ў блізкасці або неабходнасць у дыстанцыі — вельмі важная характарыстыка асобы, так што звяртайце на гэта ўвагу пры выбары партнёра!

Стрымліваць наша сексуальнае жаданне можа выхаванне, дэпрэсія, цяжкія стрэсы, трывога. Калі ў аснове нашых сексуальных праблем — усё, што звязана з псіхікай, значыць, вы сабе «не дазваляеце», а не «не можаце». Шукайце прычыну сваіх праблем разам з урачом-псіхатэрапеўтам або сексолагам.

Святлана Барысенка

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Не магу? Ці не дазваляю?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».