Вы тут

Названы просты спосаб падаўжэння жыцця


Міжнародная група вучоных прыйшла да высновы, што людзі, якія спажываюць каля 20 грамаў арэхаў у дзень, з меншай імавернасцю захварэюць на рак або памруць ад сардэчна-сасудзістых захворванняў.


Вынікі даследавання публікуе часопіс BMC Medіcіne. Біёлагі прааналізавалі даныя 29 навуковых работ, прысвечаных уплыву арэхаў і іншых пладоў на здароўе людзей. Да даследаванняў былі прыцягнуты 819 тысяч удзельнікаў. Вучоныя разгледзелі 12 тысяч выпадкаў ішэмічнай хваробы сэрца, 9 тысяч выпадкаў інсульту, 18 тысяч — рака і сардэчна-сасудзістых захворванняў, а таксама больш за 85 тысяч смерцяў. Даследчыкі рэкамендуюць рэгулярна есці арэхі пекан, лясныя і грэцкія арэхі, а таксама плады арахісу. Штодзённае спажыванне 20 грамаў арэхаў звязана з 30-працэнтным скарачэннем верагоднасці захворвання на ішэмію сэрца, зніжэннем рызыкі захварэць на рак на 15 працэнтаў і памяншэннем імавернасці заўчаснай смерці на 22 працэнты.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.