Вы тут

Вераніка Мандзік. Каратушкі з-пад падушкі


Наўрад ці будзеш міласэрнай:

Ўсю ноч з суседам мы пілі…

Нясу ў ахвяру свае нервы —

Пілі!

 

* * *

Трымаў упарта абарону,

Не браў ты трубку дні са тры.

Мой нумар зноў у спісе чорным?

Сатры!

 

* * *

Фізрук Пятровіч выдаў кніжку

Пад гучнай назвай «Кампрамат».

— Пра што? — пытаю за кілішкам.

— Пра мат.

 

* * *

— Чаму Фаіну-прыгажуню

Кахаць не захацеў, Андрэй?

— А мне з Марыляю у пуні

Файней.

 

* * *

Натхненне аж бурліць у Вовы:

Святлана зноў сказала «не».

Ён піша у адказ чарговы

Санет.

* * *

Ірына пачала займацца

Сур’ёзна вольнай барацьбой

І навучылася змагацца

З сабой.

 

* * *

У спорце, дружа, будзь упартым,

Няхай няўдачы — зноў спрабуй.

Ды заплываць усё ж не варта

За буй.

 

г. Мінск.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?