Вы тут

Падары «Бярозку» дзіцячаму дому


Аўтарка «Лістоў на хрэсніка» рубрыкі «Зярняткі веры» Ірына Клышэўская, вучні і настаўнікі сярэдняй школа № 12 горада Гродна, калумніст часопіса «Маладосць» Канстанцін Касяк, галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Святлана Воцінава, урач-артапед Андрэй Людчык, член рэдкалегіі часопіса «Бярозка» Вольга Русілка, мастацтвазнаўца Галіна Багданава, паэт і празаік, які друкуецца ў «Маладосці» як Андрэй З-і, ён жа «неўтаймаваны Вісарыён» Андрэй Захарэўскі, часопіс «Вясёлка», шмат хто, спадзяёмся, яшчэ — з ліку тых, хто пра свой перадкалядны рух душы ў рэдакцыю не паведаміў, — выпісалі часопіс «Бярозка» на адрас дзіцячага дома.


Нехта выпісаў яго сваім пляменнікам, унукам, суседскім дзецям-школьнікам, хрэснікам, сынам або дочкам сяброў. Нехта — на абсалютна чужы паштовы адрас. Так шчырая сумленная інтэлігенцыя краіны стварае яе будучыню. Трэба нагадаць тут сапраўднае значэнне гэтага не заўсёды адэкватна ўспрымальнага сёння слова — «інтэлігенцыя»: да яе належаць не людзі з вышэйшай адукацыяй і пасадамі, на якіх займаюцца разумовай дзейнасцю, не асобы, якія ўмеюць прыгожа афармляць думкі і фармуляваць выказванні, не тыповыя прадстаўнікі субкультуры пад кодавай назвай «начытаныя», не «гуманітарыі», не настаўнікі-урачы-інжынеры-пісьменнікі, а тыя, хто, кажучы простымі словамі, ахвяруе нечым дзеля некага. Нечым абсалютна сваім дзеля некага абсалютна чужога, канстатуючы, што чужых увогуле не існуе. Хваляванне за лёс суайчынніка і фактычны ўдзел у ім — вось прыкмета інтэлігентнасці як грамадскай з’явы. Нішто іншае і ніяк іначай.

Афармляйце падпіску на часопіс «Бярозка», сябры. Не толькі для сябе і родных, але і для тых, каму жадаеце будучыні — інтэлігентнай і інтэлектуальнай.

Індэксы льготныя 74888 (індывідуальны) і 74879 (ведамасны).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».