Кампанія Google напрыканцы года прааналізавала пошукавыя запыты карыстальнікаў інтэрнэту і прадставіла статыстыку па розных краінах, у тым ліку па Беларусі. Нашых суайчыннікаў сёлета найбольш цікавілі серыялы, тэлевізійныя шоу і спартыўныя спаборніцтвы.
Так, у агульнай катэгорыі папулярных запытаў лідзіруе трэці сезон расійскага серыяла «Фізрук». Следам ідзе другі сезон серыяла «Мажор». «Бронза» дасталася конкурсу «Еўрабачанне 2016».
У намінацыі «Персона года» перамог нававыбраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. У дзясятку таксама ўвайшлі мультфільмы «Таемнае жыццё свойскіх жывёл» і «Звераполіс», а таксама стужка «Выжылы», якая прынесла першы Оскар Леанарда Дзі Капрыа.
У катэгорыі «Серыял года» перамог ужо згаданы «Фізрук», яму саступілі крымінальны дэтэктыў «Мажор» і расійская «Маладзёжка».
Таксама мы шукалі ў сеціве тэлефоны, дзіцячыя каляскі, шыны, веласіпеды, пухавікі і... цэмент.
Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».