Вы тут

У нядзелю пройдзе фінал конкурсу «Міс Свету-2016»


18 снежня ў Вашынгтоне (ЗША) адбудзецца фінал прэстыжнага міжнароднага конкурсу прыгажосці «Міс Свету». Беларусь на ім прадстаўляе пераможца нацыянальнага конкурсу — 23-гадовая мінчанка Паліна Барадачова, якая нараўне з яшчэ 118 канкурсанткамі з розных краін свету ўжо некалькі тыдняў удзельнічае ў папярэдніх спаборніцтвах.


Дарэчы, сёлета арганізатары маштабнага шоу ўпершыню адмовіліся ад двух традыцыйных этапаў — дэфіле ў бікіні і конкурсу нацыянальных касцюмаў, каб удзяліць больш увагі конкурсу талентаў. Акрамя таго, дзяўчатам трэба было бліснуць эрудыцыяй і прадэманстраваць кулінарныя здольнасці, а таксама па магчымасці спадабацца як мага большай колькасці інтэрнэт-карыстальнікаў, якія таксама ўплываюць на выбар фаварытак.

Дарэчы, арганізатары мяркуюць, што сачыць за конкурснымі перыпетыямі сёлета будуць не менш як 2 мільярды гледачоў па ўсім свеце. Да іх ліку змогуць далучыцца і беларусы, якія ўбачаць фінал «Міс Свету» 19 снежня ў эфіры АНТ.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Карону мне, карону!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».