Вы тут

У Гродзенскай вобласці скончыцца этап конкурсу “100 ідэй для Беларусі”


19 снежня на базе Маладзёжнага цэнтра Гродна маштабнай абласной выставай-прэзентацыяй завершыцца абласны этап рэспубліканскага конкурсу “100 ідэй для Беларусі" ў Гродзенскай вобласці. Пачатак выставы-прэзентацыі, у якой плануецца ўдзел кіраўніцтва Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, запланаваны на 12.00.


Фота: minsk-brsm.by

Удзел у абласной выставе-прэзентацыі прымуць 24 лепшых маладзёжных праекты Гродзенскакй вобласці з ліку пераможцаў занальных этапаў, якія прайшлі восенню. Маладыя наватары вобласці прадставяць свае праекты ў шасці розных намінацыях ад аграпрамысловых тэхналогій і вытворчасці да медыцыны.

Так, асістэнт кафедры траўматалогіі Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта Генадзь Кошман прапануе новы метад лячэння нефіксаванай формы плоскаступнёвасці ў дзяцей. Вопыт медыцынскай практыкі паказвае, што ранняе выяўленне і лячэнне такога распаўсюджанага захворвання, як плоскаступнёвасць, можа спыніць далейшае развіццё хваробы і палепшыць якасць жыцця дзяцей і падлеткаў.

“Азбуку маленькага беларуса” прадставіць на абласной выставе майстар вытворчага навучання Гродзенскага каледжа тэхнікі, тэхналогіі і дызайну Наталля Катовіч. Да кожнай літары алфавіту аўтар падабрала малюнкі і вершы на беларускай мове на тэму роднай зямлі, гісторыі і традыцый беларускага народа. Незвычайную азбуку можна выкарыстоўваць у якасці дапаможніка для навучэнцаў малодшай школы. Падабраная ў дапаможніку інфармацыя пазнавальная, метадычна і лёгка запомніцца яго чытачам.

Навучэнец гімназіі г.Шчучына Антоній Мархоцкий, выбраўшы фізіку, як адзін з найважнейшых школьных прадметаў, прадставіць свае прапановы па стварэнні прыкладання па фізіцы на андроід, якое дапаможа старшакласнікам абагульніць, сістэматызаваць і папоўніць свае веды па фізіцы. Для дасягнення сваёй мэты школьнік пастараўся вывучыць магчымасці мабільнага прыкладання, сістэматызаваць навучальны матэрыял і прадставіць яго ў дадатку Android studio.

Новыя саставы для вытворчасці ролікавых канвеераў, якія выкарыстоўваюцца ў розных сферах народнай гаспадаркі, прапануе калектыў аўтараў з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы ва ўнікальным праекце “Металапалімерныя ролікі стужачных канвеераў”. У праекце ўпершыню будуць прадстаўлены новыя прыёмы вырабу для асаблівых умоў эксплуатацыі, здольныя замяніць дарагія металічныя аналагі.

Ацэніць праекты удзельнікаў абласны экспертны Савет, які складаецца з прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, прадпрыемстваў, арганізацый і аб'яднанняў горада.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.