Вы тут

Вядучыя канфесіі ўвойдуць у склад праўлення Беларускага фонду міру


Кіраўнікі вядучых рэлігійных канфесій увойдуць у склад праўлення Беларускага фонду міру


Учора на пленуме грамадскага аб'яднання «Беларускі фонд міру» кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел адзначыў, што сёння людзям важна заставацца пільнымі і не паддавацца чужым ідэям. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч у сваю чаргу прапанаваў правесці агульную малітву аб міры. Каталіцкая царква праводзіць яе традыцыйна ўжо на працягу паловы стагоддзя 1 студзеня.

Увогуле, на форуме гаворка ішла пра развіццё дыялога і мірнае вырашэнне ўсіх пытанняў. Старшыня праўлення Фонду, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Максім МІСЬКО дадаў, што Фонд міру можа быць той арганізацыяй, якая аб'яднае ўсіх кіраўнікоў канфесій. Так, на пленуме прынята рашэнне, што кіраўнікі асноўных рэлігійных канфесій Беларусі ўвойдуць у склад праўлення Беларускага фонду міру. Гэта кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч, кіраўнік Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання муфтый Абу-Бекір Шабановіч, кіраўнік Іўдзейскага рэлігійнага аб'яднання Рыгор Хайтовіч.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Трымаемся разам

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.