Вы тут

У рамках акцыі «Нашы дзеці» ў Магілёве прайшоў кадэцкі баль


У рамках дабрачыннай навагодняй акцыі «Нашы дзеці» ў Магілёве прайшоў традыцыйны кадэцкі баль.


Гэта падзея адна з самых яскравых у святочным календары абласных мерапрыемстваў. Выхаванцы абласнога кадэцкага вучылішча і дзяўчаткі з Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя №2 і студыі эстраднага танца «Эдэльвейс» цэнтра творчасці «Эверэст» болей чым на гадзіну ператвараюцца ў сапраўдных дам і кавалераў. Пад чароўныя гукі паланэза прыгожыя пары кружаць па прасторнай зале каля навагодняй ёлкі, і іх твары свецяцца ад шчаслівых усмешак. Мерапрыемства праводзіцца ў самых лепшых традыцыях старадаўніх афіцэрскіх баляў з захаваннем асноўных элементаў этыкету. Яго праграма складаецца з тагачасных гульняў, танцаў, спеваў святочных песень, карагодаў з гасцямі мерапрыемства. Падчас адкрыцця балю прагучалі творы кампазітараў XІX стагоддзя ў выкананні народнага камернага ансамбля «Элегія» магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў №4.

Павіншаваць дзяцей завіталі прадстаўнікі кіраўніцтва вобласці, рэспублікі, праваахоўных органаў, адукацыі, Беларусбанка. Намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Дубкоўскі падарыў кадэтам спартыўныя касцюмы і сертыфікат на наведванне забаўляльнага цэнтра «Фрыстайл» у Мінску. Начальнік упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Рыжкоў перадаў гукаўзмацняльную апаратуру на суму звыш 6 тысяч рублёў, начальнік УУС аблвыканкама Аляксандр Кавальчук прэзентаваў каляровы прынтар, а намеснік начальніка Магілёўскай мытні Людміла Шавярдак уручыла салодкія прысмакі да навагодняга стала.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: І дамы запрашалі кавалераў...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».