Учора раніцай у расійскай сталіцы падчас рамонту вестыбюля станцыі метро «Каломенская» прагрымеў выбух. Ад інцыдэнту пацярпела сем чалавек (пераважна людзі, што знаходзіліся на прыпынку грамадскага транспарту), чатыры былі шпіталізаваны. Сярод іх апынулася 26-гадовая грамадзянка Беларусі Вераніка Кударавец, інфармацыю пра гэта пацвярджаюць у пасольстве нашай краіны ў Расіі.
Паводле звестак прэс-службы ўстановы, дзяўчына атрымала неабходную медыцынскую дапамогу і была выпісана з клінікі. Супрацоўнікі пасольства працягваюць адсочваць сітуацыю. З ліку іншых пацярпелых як мінімум адзін знаходзіцца ў цяжкім стане. Паводле папярэдняй версіі, прычынай здарэння стала парушэнне тэхнікі бяспекі пры правядзенні зварачных работ — мяркуецца, што выбухнуў газавы балон.
Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ
Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч
І для свята, і для далейшага развіцця.
Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.