Вы тут

Пацярпелым ад тэракта ў метро пенсіі налічаць у асаблівым парадку


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ «Аб пенсійным забеспячэнні грамадзян, якія пацярпелі ў выніку акта тэрарызму».


Дакумент накіраваны на ўзмацненне сацыяльнай абароны грамадзян, якім устаноўлена інваліднасць з прычыны цялесных пашкоджанняў, атрыманых непасрэдна ў выніку акта тэрарызму, што адбыўся 11 красавіка 2011 года ў Мінску на станцыі метро «Кастрычніцкая».

Указам устаноўлены асаблівы парадак прызначэння і пераразліку пенсій пацярпелым.

Прызначэнне такіх пенсій будзе ажыццяўляцца зыходзячы з заробку, вызначанага за апошнія 12 месяцаў працы, якія папярэднічалі акту тэрарызму, з улікам паказчыка ступені страты прафесійнай працаздольнасці (замест устаноўленай групы інваліднасці).

Будзе таксама забяспечвацца штомесячны пераразлік названых пенсій у сувязі з ростам у рэспубліцы сярэдняй заработнай платы.

Прыняты Указ дасць магчымасць павялічыць памеры пенсій грамадзянам, якія сталі інвалідамі з прычыны акта тэрарызму.

Загаловак у газеце: Ахвярам тэракта

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».