Вы тут

Да Пасольства Расіі ў Мінску бесперапынным патокам ідуць людзі


Катастрофа Ту-154 над Чорным морам не пакінула нікога раўнадушным ў нашай краіне. Да Пасольства Расіі ў Мінску бесперапынным патокам ідуць людзі — прадстаўнікі працоўных калектываў, арганізацый, міністэрстваў, простыя грамадзяне. У Кнізе спачуванняў пакінуў запіс  міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей. "У Беларусі з глыбокім жалем і спачуваннем ўспрынялі вестку аб крушэнні самалёта, які забраў жыцці 92 чалавек, сярод якіх самыя годныя прадстаўнікі расійскага народа. Іх гібель — незаменная страта для Расіі і ўсіх нас. Нашы сэрцы напоўнены болем і шчырым спачуваннем", — адзначыў Уладзімір Макей. Расійскае пасольства наведала міністр інфармацыі Лілія Ананіч. “Нашы сэрцы, беларусаў і расіян, б'юцца ва ўнісон. Балюча, калі сыходзяць лепшыя. Давайце берагчы мір!” — напісала міністр. Усклаў кветкі і пакінуў запіс у Кнізе спачуванняў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.


Беларусь смуткуе разам з расіянамі, з прадстаўнікамі іншых краін, якія адгукнуліся на бяду. Кніга спачуванняў на працягу двух дзён будзе адкрыта ў пасольстве Расіі ў Беларусі.

Нагадаем, самалёт Ту-154, які рухаўся з Сочы ў Латакія (Сірыя), раніцай 25 снежня пацярпеў крушэнне ў Чорным моры. На яго борце знаходзіліся 8 членаў экіпажа і 84 пасажыры, у ліку якіх былі артысты ансамбля імя Аляксандрава, журналісты, вайскоўцы, чыноўнікі. Ніхто не выжыў.

26 снежня у Расіі абвешчана днём агульнанацыянальнай жалобы па загінулых ў авіякатастрофе самалёта Ту-154. Яшчэ не названы дакладныя прычыны таго, што стала прычынай трагедыі, іх яшчэ трэба будзе знайсці, што, несумненна, будзе зроблена... “Натуральна, мы ў гэты дзень не маглі быць у баку ад гэтых трагічных падзей”, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Па даручэнні кіраўніка дзяржавы над будынкамі рэзідэнцыі Прэзідэнта Беларусі і іншых дзяржустаноў па ўсёй краіне прыспушчаны дзяржаўныя сцягі ў знак салідарнасці і смутку ў сувязі з авіякатастрофай, якая адбылася ў Расіі. Абмежаваны таксама правядзенне і трансляцыя забаўляльных мерапрыемстваў і праграм. Тэле- і радыёканалам рэкамендавана ўлічыць гэтыя абставіны пра фарміраванні эфіру. Святочная навагодняя ілюмінацыя таксама будзе адключана ў Мінску і іншых гарадах краіны.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».