Вы тут

Аздараўленне з «Надзеяй» і Дзедам Марозам


Дзеці ад 6 да 17 гадоў, якія пражываюць у забруджаных у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС раёнах краіны, штогод аднаўляюць сілы ў дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Надзея». Учора для дзетак малодшага школьнага ўзросту і дзяцей-інвалідаў у цэнтры прайшло сапраўднае тэатралізаванае навагодняе свята з ласункамі і карагодам з Дзедам Марозам і Снягуркай.


Такое відовішчнае мерапрыемства нясе ў сабе мацнейшы эмацыянальны зарад. Стварыць такое дома проста немагчыма, адзначалі бацькі дзетак, дзякуючы арганізатарам свята. Падарунак атрымаў таксама і сам цэнтр. Плазменны тэлевізар і радыёмікрафон прывёз з сабой дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь БАЛБАТОЎСКІ.

Ён адзначыў, што каля 80% ад агульнай колькасці сродкаў, што выдзяляюцца на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне, расходуюцца менавіта на дзяцей. Штогод бясплатныя пуцёўкі атрымліваюць больш за 80 тысяч дзяцей з чарнобыльскіх рэгіёнаў.

Непасрэдна цэнтр «Надзея», які знаходзіцца ў Мінскай вобласці пад Вілейкай, на працягу 21 дня летам прымае каля 450 дзетак, а ў навучальны год — 320. У перыяд вучобы школьнікаў стараюцца накіроўваць у цэнтр цэлымі класамі разам з класным кіраўніком, каб малым было лягчэй адаптавацца і яны маглі эфектыўна аздараўляцца. А дзеці з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі праходзяць рэабілітацыю ў суправаджэнні бацькоў або валанцёраў.

Ірына СІДАРОК

sіdarok@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.