Вы тут

10 нагод не выкідваць яечную луску


Напэўна, няма такога чалавека, які б не еў яйкі. А ў многіх і свае курачкі ёсць. А вось луска ад яек часцей за ўсё адпраўляецца на сметнік. Але і яна можа прыносіць карысць.


1. На дачы і ў агародзе

Памыйце яечную луску, абсушыце яе і здрабніце любым зручным спосабам. Дадайце яе ў глебу, перад тым як будзеце капаць агарод. На 1 квадратны метр можна выкарыстоўваць луску прыкладна 100 яек. Такі спосаб значна знізіць кіслотнасць глебы. Асабліва добры гэты метад апрацоўкі перад пасадкай таматаў, агуркоў і бульбы. А калі вы здрабніце луску і раскідаеце яе ў агародзе або ў садзе каля раслін, гэта адпудзіць смаўжоў.

2. Падкормліваем пакаёвыя расліны

Разатрыце яечную луску і заліце вадой. Праз суткі можна выкарыстоўваць гэтую ваду для паліву пакаёвых і садовых раслін. Карысныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў лусцэ, з'яўляюцца выдатным угнаеннем.

3. Лечым многія хваробы

Ужыванне яечнай шкарлупіны дапамагае змагацца з карыесам, астэапарозам, праблемамі з хрыбетнікам, кроватачывасцю дзёснаў, раздражняльнасцю, алергіяй. Калі вы пакутуеце на астму, ужыванне сродкаў з яечнай шкарлупінай дазволіць пазбавіцца ад прыступаў або, па меншай меры, змякчыць іх. Народная медыцына таксама прапануе рэцэпты лячэння язвы дванаццаціперснай кішкі з прымяненнем лускі яек. Яечная луска дапаможа пры лячэнні апёкаў, паносе, гастрыце, а таксама для драбнення камянёў у мачавым пузыры і нырках.

4. Узбагачаем арганізм кальцыем

Луска яйка з'яўляецца крыніцай прыроднага кальцыю, які надзвычай важны для паўнавартаснага развіцця і функцыянавання арганізма. Кальцый таксама можна знайсці ў складзе соды, гіпсу, мелу, але толькі ў складзе яечнай лускі ён практычна цалкам засвойваецца арганізмам. Такая сумяшчальнасць тлумачыцца тым, што па саставе луска яйка практычна цалкам супадае з чалавечымі косткамі і зубамі.

Дарэчы, жанчынам, якія збіраюцца ў хуткім часе заводзіць дзяцей, вельмі карысна папоўніць запасы кальцыю ў арганізме, бо пры яго дэфіцыце роды будуць праходзіць вельмі цяжка.

5. Даём луску маленькім дзецям для ўтварэння касцявой тканкі

Яечная луска вельмі карысная для маленькіх дзяцей, бо ў першыя 3 гады жыцця адбываецца рэгулярнае ўтварэнне касцявой тканкі для фарміравання шкілета. Менавіта таму дадатковае паступленне кальцыю ў арганізм будзе як нельга дарэчы. Змешвайце здробненую шкарлупіну з дзіцячым харчаваннем. Акрамя ўзбагачэння арганізма кальцыем гэта будзе выдатнай прафілактыкай анеміі, рахіту і дыятэзу. Дзіцяці ад 6 месяцаў да 1 года даюць пудру з шкарлупіны на кончыку нажа, ад 1 да 3 гадоў — у два разы больш.

6. Пазбаўляемся ад радыеактыўных рэчываў

Арганізм чалавека хутка назапашвае ў сабе радыеактыўныя рэчывы — радыенукліды, калі яны маюцца ў навакольным асяроддзі. У выніку яны неспрыяльна адбіваюцца на здароўі, таму выводзіць іх трэба абавязкова. З гэтай мэтай і выкарыстоўваецца луска яйка. Можна выкарыстоўваць па 1/4 чайнай лыжкі кожны дзень на працягу некалькіх тыдняў.

7. Умацоўваем валасы і пазногці

Кальцый — крыніца прыгожых валасоў і пазногцяў. Калі вы хочаце, каб вашы валасы і пазногці заўсёды выглядалі на «выдатна», то прымайце хоць бы раз на тыдзень яечную луску. Для гэтага ўжывайце 1/3 чайнай лыжкі парашка з лускі з 2 капсуламі рыбінага тлушчу.

8. Замена адбельвальніка

Шкарлупіна белага колеру валодае адбельвальным эфектам. Добра растаўчыце яе, завяжыце ў палатняны мяшочак і пакладзіце ў барабан пральнай машыны, калі мыеце белую вопратку ці бялізну.

9. Паляпшаем смак кавы

Калі хочаце палепшыць смак кавы, дадайце ў турку або ў фільтр кававаркі трохі здробненай яечнай шкарлупіны. Смак стане прыкметна ярчэйшым, ён не будзе горкім, бо кальцый нейтралізуе кіслату. Акрамя таго, пры даданні лускі гушча апусціцца на дно туркі.

10. Чысцім кухонны посуд

Здрабніце яечную луску. Засыпце яе ў чайнік або тэрмас. Заліце напалову вадой, добра патрасіце і пакіньце на ноч. Да раніцы посуд будзе чыстым. Гэты спосаб падыходзіць для выдалення накіпу і налёту. Таксама луска чысціць патэльні і бляхі. Насыпце здробненую луску на тлустую патэльню, пратрыце губкай.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».