Вы тут

Уступае ў сілу Канвенцыя аб правах інвалідаў


Дзякуючы рэалізацыі гэтай Канвенцыі будуць забяспечаны рэальныя ўмовы для рэалізацыі правоў людзей з інваліднасцю, іх роўнасць з усімі астатнімі грамадзянамі і абарона ад любой дыскрымінацыі.


З мэтай каардынацыі дзяржаўнай палітыкі ў дачыненні да праблем інваліднасці ў нашай краіне ўжо створаны Рэспубліканскі міжведамасны савет па праблемах інвалідаў. Зараз ідзе работа над праектам Нацыянальнага плана дзеянняў па рэалізацыі Канвенцыі аб правах інвалідаў. Ён стане дакументам, які аб'яднае і скаардынуе намаганні дзяржаўных органаў і арганізацый, а таксама грамадскіх арганізацый з тым, каб рэалізаваць палажэнні канвенцыі. Гэты дакумент распрацоўвае Навукова-даследчы інстытут працы Мінпрацы і сацабароны Беларусі. Нядаўна стала вядома, што праект Нацыянальнага плана дзеянняў па рэалізацыі Канвенцыі аб правах інвалідаў плануецца вынесці на грамадскае абмеркаванне.

Нагадаем, што канвенцыю Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў у Нью-Ёрку 28 верасня 2015 года. У кастрычніку гэтага года быў прыняты закон аб яе ратыфікацыі.

Святлана Бусько

busko@zviazda.by

Загаловак у газеце: Роўныя сярод роўных

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.