Вы тут

Амерыканскі шэрыф раздае парушальнікам ПДР цыбуліны замест штрафаў


Шэрыф адной з акруг амерыканскага штата Фларыда ў гонар надыходзячага Раства раздаваў парушальнікам правілаў дарожнага руху цыбуліны замест штрафаў, паведамляе тэлеканал WFTV.


Шэрыф Лу Капута выйшаў на дзяжурства каля пачатковай школы ў горадзе Марафон (штат Фларыда) у касцюме Грынча. Да канца дня ён спыніў каля тузіна кіроўцаў, якія перавысілі хуткасць на пяць міль у гадзіну ці менш (каля васьмі кіламетраў). Кожнаму з іх быў прапанаваны выбар: штраф або цыбуліна. Большасць парушальнікаў, зразумела, выбралі гародніну. Для Капута такія дзяжурствы даўно сталі традыцыяй — ён раздае цыбуліны з 2000 года, калі на экраны выйшла камедыя «Грынч — выкрадальнік Раства». Фільм расказвае пра зялёную істоту па імені Грынч, якая ненавідзіць святы.

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Цыбуля замест штрафаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».