Вы тут

Як будзе працаваць грамадскі транспарт сталіцы ў навагоднюю ноч


Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» абвясціла, як у сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў будзе працаваць грамадскі транспарт сталіцы 1 студзеня ў перыяд з апоўначы да пяці гадзін ранку.


У гэты час будзе арганізавана работа 26 аўтобусных маршрутаў. У прыватнасці, №1 «ДС «Вяснянка» — Вакзал» з інтэрвалам руху 10 хвілін; №22 «ДС «Ангарская-4» — ДС «Чыжоўка», №54 «ДС «Захад-3» — Ст. м. «Спартыўная», №74С «ДС «Малінаўка-4» — Гарадскі Вал» з інтэрвалам руху 20 хвілін; №100 «ДС «Славінскага» — Аэрапорт «Мінск-1» з інтэрвалам руху 11 хвілін; №162 «ДС «Карбышава» — Цна» з інтэрвалам руху 60 хвілін і іншыя.

Пасажыраў у гэты час будуць абслугоўваць таксама 10 тралейбусных маршрутаў. Гэта, напрыклад, №3 «ДС «Ангарская-4» — Вакзал» з інтэрвалам руху 18 хвілін; №6 «ДС «Лошыца-2» — Вакзал» і №27 «ДС «Курасоўшчына» — ДС «Дружная», №52 «ДС «Малінаўка-4» — ДС «Курасоўшчына» з інтэрвалам руху 15 хвілін. Будуць працаваць два трамвайныя маршруты: №6 «ДС «Серабранка» — ДС «Зялёны Луг» (інтэрвал 10 хвілін) і №10 «ДС «Возера» — Праспект Незалежнасці» (інтэрвал 20 хвілін).

Для маршрутаў, трасы якіх праходзяць каля канцавых станцый першай і другой ліній метрапалітэна, апошнія адпраўленні рухомага саставу ад гэтых станцый будуць прадугледжаны каля 4.45.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Да ёлачкі і назад — грамадскім транспартам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».