Вы тут

20 школьных бібліятэк атрымалі ў падарунак камплекты новых выданняў


Імпрэза ў сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі завяршыла акцыю «Кніга — школе», якую ў розных рэгіёнах краіны правяло выдавецтва «Мастацкая літаратура» пры падтрымцы мясцовых прадпрыемстваў. Гэтым разам фінансавую дапамогу аказаў Маладзечанскі малочны камбінат.


— Акцыя «Кніга — школе» распачалася ўвесну. Сімвалічна, што яна прайшла ў Год культуры, бо без кнігі складана ўявіць існаванне і развіццё ўсіх відаў мастацтва, — кажа дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура», паэт Алесь БАДАК. — Нягледзячы на тое, што акцыя атрымала досыць простую назву, мы да яе ставімся вельмі сур'ёзна. Звычка, патрэба да чытання закладаецца менавіта ў школьныя гады. Калі сёння дзеці чытаюць — мы не страцім культуру кніжнасці ў будучыні.

На сустрэчы з бібліятэкарамі Алесь Мікалаевіч таксама разважаў пра тое, што важна клапаціцца пра якасць кніг, якія трапляюць да дзяцей. Варта таксама дапамагаць маленькім чытачам арыентавацца ў бясконцым кніжным моры, вучыць іх выбіраць сапраўды карысныя і добрыя творы. Тут, на думку пісьменніка, ёсць адзін крытэрый выбару: пакідаць на паліцах тыя кнігі, якія хочацца мець у дамашняй бібліятэцы, зноў і зноў перачытваць.

Пра творчыя планы выдавецтва расказаў галоўны рэдактар «Мастацкай літаратуры», паэт Віктар ШНІП:

— У наступным годзе наша выдавецтва адсвяткуе 45-годдзе. Юбілейным год будзе і для многіх знакавых творцаў, іх мы адзначым асобнымі кнігамі. Так, у новай серыі «100 вершаў» пабачаць свет зборнікі твораў Міхася Стральцова, Пімена Панчанкі. А пра жыццё і творчасць нашых песняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа ў іх 135-годдзе раскажуць новыя грунтоўныя і прыгожа аформленыя выданні.

Прыпынкамі акцыі «Кніга — школе» сёлета былі таксама аграгарадок Сноў Нясвіжскага раёна і горад Рагачоў Гомельскай вобласці.

Марына ВЕСЯЛУХА

vesіaluha@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Час для кнігі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».