Вы тут

«Белавія» пачне выконваць палёты ў Брусель


27 красавіка 2017 года «Белавія» адкрывае новы рэгулярны рэйс па маршруце Мінск—Брусель — Мінск.


— Палёты будуць ажыццяўляцца тры разы на тыдзень з вылетам з Мінска ў 9.40 і прыбыццём у аэрапорт Брусель-Шарлеруа ў 11.25 (час мясцовы) па панядзелках, чацвяргах і суботах. Час у палёце складзе 2 гадзіны 45 хвілін. Зваротны рэйс з Бруселя плануецца ажыццяўляць з вылетам у 12.00 і прылётам у Нацыянальны аэрапорт Мінск у 15.40 (час мясцовы). Кошт квіткоў у адзін бок складзе ад 89 еўра, уключаючы таксы і зборы, і ад 175 еўра — туды-назад, — паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю ААТ «Авіякампанія «Белавія» Вольга Шчуко.

У будучым годзе авіякампанія плануе працягваць зніжаць цэны на бягучыя напрамкі, а таксама прапаноўваць даступныя цэны на новыя. Так, адкрыццё рэйса менавіта ў аэрапорт Брусель-Шарлеруа дазволіць ёй прадаставіць пасажырам найбольш прывабную цану білетаў па маршруце Мінск—Брусель—Мінск, які можа канкурыраваць з прапановамі гібрыдных авіякампаній. У «Белавія» таксама разлічваюць на павелічэнне патоку ў краіны Бенілюкса, у Паўночную Францыю і заходнюю частку Германіі.

Авіякампанія разлічвае на далейшае павелічэнне транзітнага патоку праз свой базавы аэрапорт у Мінску.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».