Вы тут

А настрой — калядны


Напярэдадні Новага года і Каляд прапануем чытачам «Звязды» беларускую народную песню «Ой, калядачкі» ў апрацоўцы Уладзіміра Георгіевіча Мулявіна (1941 — 2003), стваральніка і мастацкага кіраўніка легендарнага ансамбля «Песняры», кампазітара, аранжыроўшчыка, спевака і гітарыста.

Створаная некалькі дзесяцігоддзяў таму, яна і цяпер часта гучыць на канцэртных пляцоўках, у эфіры тэлебачання і радыё ў перыяд навагодніх і калядных дзён.

Шчыра віншуем нашых чытачоў са святамі і жадаем, каб у вашым жыцці заўсёды знаходзілася месца для добрай песні!


Ой, калядачкі

Ой, калядачкі — бліны, ладачкі.

Ой, люлі, люлі, бліны, ладачкі.

Ой, люлі, люлі, бліны, ладачкі.

Ой, калядачкі, вы хутчэй, хутчэй.

Ой, люлі, люлі, вы хутчэй, хутчэй.

Ой, люлі, люлі, вы хутчэй, хутчэй.

Каляда, каляда, каляда, каляда, каляда!

Напячэм бліноў мы з дражжэй-дражжэй.

Ой, люлі, люлі, мы з дражжэй-дражжэй.

Ой, люлі, люлі, мы з дражжэй-дражжэй.

А калядныя бліны ладныя.

Ой, люлі, люлі, бліны ладныя.

Ой, люлі, люлі, бліны ладныя.

Каляда, каляда, каляда, каляда, каляда!

Мы калядачкам наравіць будзем.

Ой, люлі, люлі, наравіць будзем.

Ой, люлі, люлі, наравіць будзем.

Ой, на ігрышча ды хадзіць будзем.

Ой, люлі, люлі, ды хадзіць будзем.

Ой, люлі, люлі, ды хадзіць будзем.

Каляда, каляда, каляда, каляда, каляда!

Ад рэдакцыі: спадзяёмся, што рубрыка «Песню бярыце з сабою» не пакідае абыякавымі нашых чытачоў. Працуе электронная скрыня реsnуа@zvіаzdа.bу, куды вы можаце дасылаць свае прапановы пра тое, з гісторыяй якіх песень вы хацелі б пазнаёміцца, якія словы і ноты — пабачыць у рубрыцы. Пішыце нам!

Рубрыку вядзе кампазітар Уладзімір КАРЫЗНА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».