Вы тут

Заўтра стартуе Калядны турнір аматараў хакея на прызы Прэзідэнта


Зборная Балкан (за якую згуляюць прадстаўнікі краін былой Югаславіі, Балгарыі, Румыніі і Турцыі), каманда Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў і швейцарцы будуць гуляць на папярэднім этапе ў групе А разам з лядовай дружынай кіраўніка нашай дзяржавы. Групу В складуць ветэраны хакея з Расіі, Германіі, Фінляндыі і Славакіі.


Як і ў мінулыя гады, на лёдзе «Чыжоўка-Арэны» каманды спачатку правядуць матчы ў двух квартэтах, пасля чаго пройдуць стыкавыя сустрэчы: пераможцы груп 7 студзеня сустрэнуцца ў вырашальным паядынку за галоўны прыз, а другія каманды разыграюць бронзу.

У сувязі з правядзеннем Каляднага турніру ў сталіцы арганізуюцца дадатковыя маршруты пасажырскага транспарту. Так, тралейбусны маршрут №926 «Ст.м. «Аўтазаводская» — «Чыжоўка-Арэна» будзе працаваць 4 студзеня ў перыяд з 11.00 да 22.00; 5 студзеня — з 12.00 да 22.00, 6 студзеня — з 13.00 да 22.00; 7 студзеня — з 11.00 да 22.00. Акрамя таго, 7 студзеня з 11.00 да 13.00 і з 15.00 да 18.00 арганізуецца работа аўтобуснага маршруту №926 «Ст.м. «Аўтазаводская» — «Чыжоўка-Арэна». Будзе павялічана колькасць рухомага саставу на тралейбусным маршруце №49 з 11.00 да 18.00.

Расклад гульняў

4 студзеня

12.00 Фінляндыя — Германія (малая арэна)

13.00 Зборная Балкан — Швейцарыя (вялікая арэна)

15.30 Славакія — Расія (малая арэна)

17.30 Цырымонія адкрыцця турніру (вялікая арэна)

19.00 Беларусь — ААЭ (вялікая арэна)

5 студзеня

13.00 Расія — Фінляндыя (малая арэна)

14.00 ААЭ — Швейцарыя (вялікая арэна)

17.00 Германія — Славакія (малая арэна)

19.00 Беларусь — Зборная Балкан (вялікая арэна)

6 студзеня

15.00 Расія — Германія (малая арэна)

14.00 ААЭ — Зборная Балкан (вялікая арэна)

19.00 Фінляндыя — Славакія (малая арэна)

19.00 Швейцарыя — Беларусь (вялікая арэна)

7 студзеня

13.00 Матч за 3-е месца (вялікая арэна)

18.00 Фінал. Цырымонія закрыцця турніру (вялікая арэна).

Загаловак у газеце: Хакей на Каляды

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».