Вы тут

Ад дыскагеннага радыкуліту пакутуе пасля 30 гадоў кожны пяты


Змяненні, дэградацыя ў тканках міжпазваночных дыскаў, суставаў, звязак, касцявой тканкі могуць праяўляцца цяжкімі парушэннямі, здольнымі прывесці нават да страты працаздольнасці. Звязаныя з гэтым хранічныя захворванні адносяцца да групы так званых дэгенератыўна-дыстрафічных.

Адным з такіх захворванняў з'яўляецца дыскагенны радыкуліт, ад якога пакутуе пасля 30 гадоў кожны пяты. Што такое боль у спіне, ведае кожны чалавек, праўда, па медыцынскую дапамогу звяртаецца дзесьці каля 40 працэнтаў.


— Татальная камп'ютарызацыя, пераход ад фізічнай працы да разумовай прывёў да змяншэння рухальнай актыўнасці, зніжэння тонусу мышцаў, — тлумачыць урач-рэнтгенолаг 11-й гарадской паліклінікі г. Мінска Наталля ЦІХЕНЯ. — 80 працэнтаў часу пазваночнік знаходзіцца ў вымушаным паўсагнутым стане, а гэта расцягвае мышцы, якія згінаюць спіну, і зніжае іх тонус. Адсюль і праблема дыстрафіі пазваночнага слупа — хандрозы дыска, астэахандроз, спандылёз...

Касцявая тканка, як і любая іншая, можа абнаўляцца: чым большая нагрузка на пазванкі, тым актыўней утвараюцца новыя клеткі. Пры мышачнай гіпатаніі або пастаянным напружанні мышцаў парушаецца кровазварот у тканках, у мышцах і звязках узнікае запаленне. Паступова з'яўляюцца касцявыя нарасты, грыжы, змяшчэнні пазванкоў.

У шыйным аддзеле астэахандроз заявіць аб сабе ранішнім галавакружэннем, болем, шумам у вушах, млосцю і нават праблемамі са зрокам. Паралельна з галаўным можа ўзнікаць сардэчны боль. У выніку боль нарастае, а рухавасць шыі зніжаецца. Рукі могуць нямець і мерзнуць.

Дыстрафічныя змяненні выяўляюцца падчас рэнтгену шыйнага аддзела. Пры неабходнасці прызначаюць тамаграфічнае даследаванне.

Што рабіць у маладым узросце?

1. Пазбягаць пераахалоджвання і вільгаці — гэта першыя ворагі пазваночніка, які заўсёды павінен быць у цеплыні і сухасці.

2. Варта пазбягаць рэзкіх, празмерных фізічных нагрузак.

3. Офіснаму работніку неабходна адкідвацца на спінку крэсла кожныя паўгадзіны.

4. Становішча цела карысна часцей змяняць.

5. Праз кожныя гадзіну-паўтары трэба ўстаць з-за стала і пахадзіць хвілін 5-10.

6. Неабходна займацца фізкультурай, якая будзе ўмацоўваць мышцы спіны і прэса.

Святлана Барысенка

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Пазваночнік гэтага не любіць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».