Вы тут

У Віцебску і Паставах пабудуюць касцёлы


На ўскраіне сталіцы міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», а таксама ў яе цэнтры пабудуюць касцёлы. І ў Паставах — таксама.


Як паведаміў «Звяздзе» іерарх католікаў Прыдзвіння, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, касцёл узвядуць у адным з мікрараёнаў, якія вядомыя пад агульнай назвай «Білева». Менавіта там у апошнія гады будуюць шмат жылля. На жаль, у «Білеве» даўгабудам стаў новы заапарк — у перспектыве самы буйны ў краіне. Але, як заверыў біскуп, калі ўжо пачнуць будаваць касцёл, гэта зойме параўнальна не шмат часу, бо фінансаванне будзе своечасовым.

Адказваючы на пытанні «Звязды», біскуп пацвердзіў, што ёсць намер аднавіць касцёл у гістарычным цэнтры — насупраць сімвала горада — ратушы. Пра адпаведныя планы «Звязда» паведамляла. Цяпер віцебскія вернікі чакаюць дазволу ад кіраўніцтва краіны. І ўжо распрацоўваецца праект. З нуля адновяць прыгожы храм у гонар Святога Антонія. Ён быў пабудаваны ў XVІІІ стагоддзі, разбураны — у 1960-я гады. На яго месцы сёння можна ўбачыць фантан, які сімвалізуе тры ракі: Заходнюю Дзвіну, Лучосу і Віцьбу. У гонар апошняй горад атрымаў назву.

Будзе і яшчэ адзін касцёл у Віцебску: адновяць каплічку, пабудаваную ў пазамінулым стагоддзі. Яна часткова захавалася. Знаходзіцца ў віцебскім батанічным садзе. Юрыдычна гэта тэрыторыя замацавана за Віцебскім дзяржаўным універсітэтам імя П.М. Машэрава. У ВНУ былі планы знесці будынак, які не выкарыстоўваўся. Але была задаволена просьба каталіцкай епархіі: перадаць ёй правы на эксплуатацыю.

У райцэнтры Паставы новы касцёл плануюць будаваць у найбліжэйшы час. Максімум, паводле слоў біскупа, на гэта спатрэбіцца 2—4 гады.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

рukshаnskі@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Новыя храмы Віцебшчыны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».