Вы тут

Куды трапляюць кнігі з кантэйнераў для збору макулатуры?


Два гады таму на вуліцах сталіцы ўсталявалі зялёныя кантэйнеры для збору макулатуры. Здавалася б, што тут незвычайнага? Папяровыя адходы цэнтралізавана збіраюць ва ўсіх цывілізаваных краінах. Але з той прычыны, што ў ёмістасці трапляла шмат літаратуры, яе пачалі адкладваць і перадаваць у сацыяльныя ўстановы. Так нарадзіўся дабрачынны праект «Кнізе — другое жыццё». Дапамагаць у яго рэалізацыі вызваліся валанцёры — навучэнцы мінскіх ВНУ. Адна з іх — студэнтка ІV курса Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, будучы архітэктар Ксенія ПЛЫШЭЎСКАЯ, з якой мы пагутарылі пра цікаўнасць да папяровых кніг у XXІ стагоддзі і задавальненне ад бескарыслівай дапамогі.


 Да­лё­ка не кож­ная кні­га пры­хо­дзіць сю­ды  ў доб­рым ста­не. Ад­нак вы­ра­та­ваць  спра­бу­юць кож­ную.

Галаўны цэнтр праекта знаходзіцца ў офісе кампаніі «Белгіпс-Эка». Гэта дастаткова вялікае памяшканне, якое больш нагадвае бібліятэку, — шэрагі паліц цалкам запоўнены самымі рознымі выданнямі, размеркаванымі па тэматыцы.

— Я аказалася тут чыста выпадкова, бо валанцёрствам ніколі не цікавілася, — расказвае Ксенія. — Іншая справа — кнігі: у сям'і ў мяне любяць чытаць, дома заўсёды была вялікая бібліятэка. Сюды прыйшла з сябрам, ён расказаў мне, што існуе такі праект, патрэбна дапамога ў разборцы выданняў. Адразу ж зразумела, што застануся тут надоўга — гэта сапраўдны рай для бібліяфіла.

«Кніжным» валанцёрствам дзяўчына займаецца прыкладна год. У імправізаваную бібліятэку яна ў сярэднім прыходзіць раз на тыдзень, хоць гатова праводзіць тут ці не кожны дзень, але вучоба дыктуе свае ўмовы. Валанцёры займаюцца адборам кніг з кантэйнераў, а таксама іх прыёмам у здатчыкаў, якія самі прыносяць непатрэбную літаратуру ў офіс кампаніі. Пасля гэтага трэба пачысціць выданні, высушыць, а потым рассартаваць па паліцах: беларуская літаратура, гістарычная і навуковая, руская і замежная класіка...

За адзін раз дзяўчына перабірае ў сярэднім сотню кніг, гэта займае некалькі гадзін. Але «запасаў» не ўтвараецца — перыядычна вялікія партыі перадаюць новым уладальнікам — сацыяльным установам з усёй краіны. За два гады ім было перададзена 25 тысяч выданняў. Дастаткова шмат кніг на замежных мовах, трапляліся і рарытэтныя. Самае старое — XVІІІ стагоддзя, яго перадалі ў Нацыянальную бібліятэку.

Ксе­нія Плы­шэў­ская і Па­вел Хлюст пра­вод­зяць у «біб­лі­я­тэ­цы» амаль увесь воль­ны час.

Размаўляем з Ксеніяй і пра электронныя кнігі. Па меркаванні дзяўчыны, «чыталкі» прынеслі шмат добрага і карыснага ў наша жыццё, акрамя таго, яны дазваляюць эканоміць шмат паперы, аднак сама яна наўрад ці змагла б адмовіцца ад папяровых выданняў. Ёй падабаецца дакранацца да старонак, адчуваць іх пах — гэтага не заменіць ніякая электроніка.

— Што мяне захапляе ў такім занятку? — перапытвае Ксенія. — Усё банальна: тут шмат кніг, кожны раз знаходзіш нешта новае і цікавае. Акрамя таго, ты ведаеш, што зробленая табой праца пойдзе на карысць іншым людзям — тым, у каго няма магчымасці набыць сабе літаратуру, бо мы перадаём яе ў дзіцячыя дамы, дамы састарэлых, бальніцы, школы, публічныя бібліятэкі. Гэта магчымасць падарыць радасць іншым, а значыць, і сабе самому.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Фота Сяргея Нікановіча

Загаловак у газеце: Любіш чытаць — умей і ратаваць, ці Другое жыццё кнігі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.