Вы тут

Цяжарным нельга ні віна, ні піва


Штораз трапляючы ў арганізм маці, алкаголь, нікацін або любое наркатычнае рэчыва згубна адбіваецца на будучым дзіцяці. Апошнія даследаванні заходніх вучоных паказваюць, што ўсё пералічанае можа паўплываць на фарміраванне галаўнога мозгу, а што такое галаўны мозг, тлумачыць дадаткова і не варта.


— Курэнне застаецца адной з самых распаўсюджаных шкодных звычак як сярод дарослых жанчын, так і сярод маладых цяжарных, — расказвае ўрач акушэр-гінеколаг, загадчыца жаночай кансультацыі 2-й цэнтральнай раённай паліклінікі г. Мінска Алена ЯРАШ. — Жанчыны, напэўна, не ўсведамляюць, што такім чынам павялічваюць рызыку неспрыяльнага зыходу цяжарнасці ў два разы. Выкураная цыгарэта правакуе спазм сасудаў, а таму плод нейкі час знаходзіцца ў стане кіслароднага галадання. Пазней такія дзеці слабыя, цяжка адаптуюцца, шмат хварэюць. У маёй практыцы быў выпадак, калі мы ўгаворвалі цяжарную легчы ў стацыянар і не маглі зразумець яе актыўнае супраціўленне. Нарэшце яна прызналася, што там не выпускаюць на вуліцу і няма магчымасці пакурыць. На пытанне, як жа яна збіраецца без курэння перанесці роды, якія могуць цягнуцца больш за 12 гадзін, жанчына толькі паціснула плячамі.

Любому, хто сочыць за сваім здароўем, тым больш будучай маці, трэба наогул засцерагацца нават ад пасіўнага курэння. Пад забаронай не толькі моцны алкаголь, але і піва, і віно, ва ўжыванні якіх многія цяжарныя наогул не бачаць ніякай пагрозы. Маўляў, невялікая колькасць не нашкодзіць. Аднак, па-першае, ніхто з нас не ведае свой арганізм настолькі, каб дакладна вызначыць, а колькі менавіта алкаголю будзе для яго бясшкодным. Для некага і 5 г могуць быць недапушчальнымі. Прадукты паўраспаду алкаголю валодаюць таксічным уздзеяннем, у тым ліку на плод. Нездарма спіртное забараняецца і падчас цяжарнасці, і нават на этапе яе планавання. І, што немалаважна, гэта рэкамендацыя дзейнічае для будучага таты таксама!

Вядома, што пастаяннае ўжыванне алкаголю на працягу ўсёй цяжарнасці спрыяе развіццю ў дзіцяці алкагольнай залежнасці. Такія дзеці потым пакутуюць ад нізкай вагі, разумовай адсталасці, маюць праблемы са зрокам і слыхам, у іх спецыфічны твар.

Любое наркатычнае рэчыва таксама лёгка пранікае праз плацэнту і разносіцца з кроўю па арганізме. Прычым некаторыя наркотыкі могуць затрымлівацца ў арганізме плода нашмат даўжэй, чым у маці. Мала таго што такія дзеці маюць незлічоную колькасць праблем у развіцці, яны яшчэ ад самага пачатку — нарказалежныя.

Святлана Барысенка

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».