Вы тут

Стаўка рэфінансавання стане 17% гадавых


Нацбанк разлічвае выйсці на адназначную велічыню інфляцыі сёлета ў першым квартале.

Фінансавы рэгулятар краіны паведамляе, што з 18 студзеня зніжаецца стаўка рэфінансавання з 18% да 17% гадавых і стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях Нацыянальнага банка па падтрымцы бягучай ліквіднасці банкаў з 23% да 22% гадавых.


У паведамленні галоўнага банка гаворыцца, што гэтыя рашэнні па лініі працэнтнай палітыкі прымаліся з улікам шэрагу асноўных фактараў. Так, у лістападзе 2016 года гадавая інфляцыя знізілася да 11,4%. Паводле ацэнак, прырост спажывецкіх цэн па выніках 2016 года будзе ніжэй прагнозу (12%) — каля 11%.

Асобную ўвагу эксперты Нацбанка надаюць валютнаму рынку, дзе ў ІV квартале летась працягнулася фарміраванне чыстай прапановы валюты, перш за ўсё з боку суб'ектаў гаспадарання і насельніцтва. Уклад курсавога фактару ў інтэнсіўнасць інфляцыйных працэсаў застаецца нязначным. «У цэлым складваюцца манетарныя ўмовы, якія абумовяць далейшае запаволенне гадавой інфляцыі і выхад яе на адназначную велічыню ў І квартале 2017 года», — паведамляюць у Нацбанку. Там упэўнены, што магчымасці далейшага зніжэння працэнтных ставак будуць вызначацца ўстойлівасцю зніжэння тэмпаў росту спажывецкіх цэн, а таксама станам плацежнага балансу Беларусі.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.