Вы тут

Кубінскі прэпарат супраць дыябету пачаў прымяняцца ў нашых бальніцах


Сёлета Беларусь і Куба могуць выйсці на якасна новы ўзровень двухбаковага супрацоўніцтва. Пра гэта заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Херарда Суарэс Альварэс.


Пасол звярнуў увагу, што Беларусь актыўна супрацоўнічае з Кубай у сферы аховы здароўя. Пасля паспяхова праведзеных у Мінску клінічных выпрабаванняў кубінскага прэпарата супраць сіндрому дыябетычнай ступні «Эберпрот-П», які не мае аналагаў у свеце, ён стаў прымяняцца для лячэння пацыентаў у беларускіх бальніцах на нацыянальным узроўні. Акрамя таго, кубінскі бок экспартуе ў нашу краіну іншую біятэхналагічную прадукцыю — напрыклад, вакцыну супраць гепатыту Б.

На думку кубінскага дыпламата, у 2017 годзе, акрамя работы ў дзеючых напрамках, неабходна заняцца паглыбленнем і пашырэннем двухбаковага парадку дня, які закране праекты ў іншых галінах, такіх як прамысловасць, сельская гаспадарка і навука. Па словах спадара Херарда Суарэса Альварэса, навука і тэхналогіі — менавіта тая вобласць, у якой мы можам умацаваць наша супрацоўніцтва, прымаючы пад увагу той факт, што 2017 год у Беларусі абвешчаны Годам навукі.

«Мы лічым, што створаны ўсе ўмовы для якаснага пераходу на новы ўзровень у нашых двухбаковых адносінах, — падкрэсліў Херарда Суарэс Альварэс. — І мы зможам найлепшым чынам выкарыстаць усе існуючыя магчымасці ў рамках выдатнай палітычнай волі абодвух урадаў».

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Загаловак у газеце: Лекі з Карыбаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.