Стартаваў адкрыты публічны конкурс «Трыумф. Героям спорту», кожны балельшчык можа ўнесці свой уклад у вызначэнне самых дастойных спартсменаў і трэнераў двух апошніх гадоў.
Найлепшых атлетаў і настаўнікаў жыхары краіны змогуць выбіраць да канца студзеня. Удзельнікамі сёлетняга конкурсу сталі спартсмены і спартсменкі, якія дамагліся ў 2015—2016 гадах значных вынікаў на буйных міжнародных спаборніцтвах.
З 10 па 31 студзеня сярод аматараў спорту праводзіцца папярэдняе галасаванне за прэтэндэнтаў на званне лаўрэатаў конкурсу па намінацыях: «Лепшая каманда», «Лепшы трэнер», «Лепшы спартсмен» і «Лепшая спартсменка». Галасаванне ажыццяўляецца на афіцыйнай старонцы конкурсу ў інтэрнэце. Ахвотныя таксама змогуць прагаласаваць пры дапамозе друкаваных бюлетэняў, якія размешчаны на сайтах арганізатараў: Белтэлерадыёкампаніі, Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Журы конкурсу вызначыць лаўрэатаў яшчэ па чатырох намінацыях: «За волю да перамогі», «Прарыў года», «Вынік года» і «Самы яркі спартыўны момант».
Фіналам конкурсу стане цырымонія ўрачыстага ўзнагароджання пераможцаў, якая будзе суправаджацца гала-канцэртам з удзелам артыстаў беларускай эстрады.
Нагадаем, «Трыумф. Героям спорту» з'яўляецца пятым падобным праектам. Раней конкурсы праводзіліся ў 2007, 2008, 2010, 2012 і 2014 гадах. У 2008 годзе арганізатары прынялі рашэнне зрабіць конкурс традыцыйным і рэалізоўваць праект раз у два гады, падводзячы вынікі алімпійскага сезона. З 2016 года сталі ўлічвацца вынікі двух апошніх гадоў. Такім чынам, ахопліваецца ўвесь перыяд выступленняў беларускіх спартсменаў і ўсе іх дасягненні.
Дар'я Лабажэвіч
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.