Вы тут

Брэсцкая абласная арганізацыя БРСМ правяла акцыю «Ёлка жаданняў»


Брэсцкая абласная арганізацыя БРСМ правяла дабрачынную акцыю «Ёлка жаданняў» для брэсцкіх дзяцей з анкалагічнымі захворваннямі.


Пятнаццаць хлопчыкаў і дзяўчынак яшчэ ў снежні напісалі пісьмы Дзеду Марозу з самымі запаветнымі жаданнямі. Нехта замаўляў цацкі, іншыя прасілі матэрыялы для любімых заняткаў, адна дзяўчына захацела атрымаць відэаплэер.

І вось 13 студзеня на калядным ранішніку з казачнымі героямі, Дзедам Марозам і Снягуркай многія мары ўдалося ажыццявіць. Дзеці атрымалі жаданыя падарункі. Для гэтага пастараліся актывісты маладзёжнай арганізацыі, якія вельмі ўдзячныя за падтрымку спонсарам. На ёлцы яшчэ былі песні, танцы, гульні, смачныя пачастункі.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Падарункі на «Ёлцы жаданняў»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маршрут па крынічным краі

Маршрут па крынічным краі

Пер­шы­мі яго па­ча­лі асвой­ваць гро­дзен­скія твор­цы.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Панядзелак для Львоў — спрыяльны дзень для творчасці і новых ідэй.