Вы тут

Ія Малкіна, першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў


Ія Малкіна, першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, член Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі:

— Мясцовыя органы ўлады нясуць вялікую адказнасць за стан навакольнага асяроддзя ў рэгіёнах краіны. І спіс прыродаахоўных задач, рашэнне якіх сёння стаіць перад мясцовым самакіраваннем, вельмі аб'ёмны.

Менавіта абласныя, раённыя, гарадскія, сельскія выканаўчыя камітэты выконваюць дзяржаўныя экалагічныя праграмы і іншыя прыродаахоўныя мерапрыемствы, распрацоўваюць і зацвярджаюць мясцовыя праграмы аховы прыроды. Так, напрыклад, распрацоўваюцца і зацвярджаюцца схемы абыходжання з камунальнымі адходамі, выдаткоўваюцца сродкі на барацьбу з інвазіўнымі відамі раслін, прымаюцца рашэнні аб перадачы пад ахову месцаў жыхарства дзікіх жывёл і росту раслін — відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі. Акрамя таго, пры ўдзеле мясцовых органаў улады сёння створаны і дзейнічаюць дзяржаўныя прыродаахоўныя ўстановы, якія кіруюць асабліва ахоўваемымі прыроднымі тэрыторыямі.

Яшчэ некалькі гадоў назад тушы здохлых жывёл на сельскагаспадарчых комплексах масава захоўваліся ў жывёльных магільніках. Нягледзячы на нязначны ўплыў такіх аб'ектаў на навакольнае асяроддзе, адбывалася нерацыянальнае выкарыстанне зямельных рэсурсаў. Акрамя таго, тушы самі па сабе з'яўляюцца важным эканамічным рэсурсам — іх перапрацоўка дазваляе атрымліваць карысную прадукцыю для сельскай гаспадаркі — тэхнічны тлушч і мяса-касцявую муку.

Сёння ў Беларусі актыўна развіваецца перапрацоўка адходаў жывёлагадоўчых вытворчасцяў, у тым ліку і з удзелам прыватнага капіталу. Такія заводы сёння дзейнічаюць у Брэсцкай, Магілёўскай абласцях. І прыемна бачыць, што ў гэтай сферы працягвае працаваць і Лідскі ветэрынарна-санітарны ўтылізацыйны завод, дзе летась з прыцягненнем інвестыцый літоўскай кампаніі завяршылася рэканструкцыя. Аб'ёмы перапрацоўкі спецыялісты ацэньваюць прыкладна ў 40 тыс. тон. Гэта даволі значны ўнёсак у вырашэнне праблемы абыходжання з адходамі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.