Вы тут

Фігуранты «справы графіцістаў» падалі іск аб абароне гонару і годнасці


На думку Вадзіма Жаромскага, Максіма Пякарскага і Вячаслава Касінерава, якім у 2015 годзе было прад'яўлена абвінавачанне ў хуліганстве і пашкоджанні маёмасці, Следчы камітэт размясціў на сваім сайце недакладную інфармацыю.


Маладыя людзі былі асуджаны за нанясенне графіці і закід фарбай білбордаў з выявай супрацоўнікаў міліцыі. Падчас разбіральніцтваў, 22 жніўня 2015 года, Следчы камітэт апублікаваў паведамленне пра затрыманне «хуліганаў за серыю наўмысных дзёрзкіх выхадак», таксама адзначалася, што некаторыя выданні спрабуюць надаць ім «статус актывістаў, якія выказваюць свае палітычныя думкі». Істцы сцвярджалі, што гэта, нягледзячы на тое, што канкрэтныя імёны і прозвішчы не называюцца, ускосным чынам паказвае на іх, акрамя таго, да хуліганаў іх прылічылі неабгрунтавана, да вынясення прысуду. Дарэчы, абвінавачанні ў хуліганстве пазней знялі. Таксама ў тэксце сказана, што ўстаноўлены факты распаўсюджвання затрыманымі экстрэмісцкіх матэрыялаў, у прыватнасці тых, якія маюць нацысцкую сімволіку і атрыбутыку, і выказванняў, якія абражаюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. На сайце СК была змешчана інфармацыя, што «ў зламыснікаў знойдзены і канфіскаваны траўматычны пісталет», які, як пасля высветлілася, аказаўся пнеўматычным.

Істцы патрабавалі абвяржэння інфармацыі, матэрыяльная кампенсацыя іх не цікавіла. Бок абвінавачання спрабаваў апеляваць тым, што многія інтэрнэт-выданні, узяўшы за аснову паведамленне Следчага камітэта, апублікавалі артыкулы з указаннем імёнаў і прозвішчаў. Аднак суддзя Андрэй Кочык адмовіў у далучэнні да матэрыялаў справы раздрукоўкі артыкулаў у прэсе. Прадстаўнікі Следчага камітэта растлумачылі безгрунтоўнасць іску тым, што інфармацыя падавалася, зыходзячы з абставін крымінальнай справы, але, з прычыны таго, што персанальных даных у тэксце няма, ідэнтыфікаваць асобы абвінавачаных немагчыма. Так што іх гонар і годнасць не маглі быць закранутыя. Суд Партызанскага раёна Мінска адмовіў у задавальненні іску.

Дар'я КАСКО

kаskо@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Абвяржэння не будзе

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.