Вы тут

Гродзенскі студэнт рэалізоўвае праект па стварэнні фітасцен


Праект па стварэнні фітасцен пачынае рэалізоўваць студэнт факультэта эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Януш ХАЦЯН.


Упершыню ідэю па вертыкальным азеляненні сцен у офісах хлопец прадставіў на Х Іnvеst Wееkеnd і атрымаў прыз за самы распрацаваны праект.

«Фітасцены папулярныя ў краінах, якія клапоцяцца пра экалогію, — тлумачыць Януш. — Перш за ўсё, гэта дзяржавы Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Падобны дэкор сцен выкарыстоўваюць у сваіх офісах, напрыклад, такія фірмы, як Nаtіоnаl Gеоgrарhіс і Аrmаnі».

Фітасцяна ўяўляе сабой канструкцыю для вертыкальнага размяшчэння раслін альбо моху. На думку студэнта, такі дэкор не толькі ўпрыгожвае офісную прастору, але і дапамагае палепшыць якасць паветра і прыцягнуць кліентаў.

— Кампаніі і фірмы могуць такім чынам дадаткова папулярызаваць сябе праз сацыяльныя сеткі, выстаўляючы маляўнічыя фатаграфіі ў інтэрнэт, бо яркія колеры кідаюцца ў вочы і прыцягваюць увагу наведвальнікаў. Больш за тое, багацце расліннасці ў офісе павышае працаздольнасць і прадуктыўнасць супрацоўнікаў, — разважае аўтар праекта.

Акрамя Януша ў камандзе працуе студэнтка факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ. У будучыні яны разам плануюць зрабіць каталог з раслінамі, якія будуць пастаўляцца з Германіі, Францыі і Швейцарыі. Зараз студэнты працуюць са стабілізаваным мохам і непатрабавальнымі да нашых тэмпературных умоў раслінамі.

«Стабілізаваны мох — той, у якім выпампаваная вільгаць заменена адмысловым растворам. За такой раслінай патрабуецца асаблівы догляд спецыяліста, які раз на два месяцы замяняе яго. Затое такая фітасцяна здольная праслужыць доўгія гады», — падкрэслівае Януш.

Можна таксама стварыць фітасцяну з грунтам, але тады спатрэбіцца дадатковы каркас. Мох прымае любую форму, і з яго можна лёгка рабіць шары, фігуры, жывыя карціны.

Малады чалавек лічыць, што ў Гродне вертыкальным азеляненнем можна было б таксама ўпрыгожваць будынкі гіпермаркетаў. Лепшым прыкладам «вулічнай» фітасцяны ў абласным цэнтры студэнт лічыць увітую плюшчом сцяну галоўнага корпуса сваёй альма-матар.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Ажывіць... сцяну ў офісе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».