Вы тут

Кітайскі прадпрымальнік прадае банкі, якія змяшчаюць смог Пекіна


Прадпрымальнік з Пекіна выпусціў у продаж банкі, якія змяшчаюць смог кітайскай сталіцы, паведамляе Sоuth Сhіnа Mоrnіng Роst.


Прадукт атрымаў назву Bеіjіng Аіr («Паветра Пекіна») і прадаецца па чатыры долары за слоік. «Цяпер вы можаце ўзяць Пекін з сабой куды б ні паехалі. Кансервы зручныя для выкарыстання, кожная ўпакоўка змяшчае ўнікальную сумесь кіслароду, азоту і яшчэ сёе-тое», — гаворыцца на сайце, які рэкламуе спецыфічны тавар. Як растлумачыў аўтар бізнес-ідэі, яна прыйшла яму ў галаву пасля таго, як ён убачыў кітайцаў, якія купляюць банкі з чыстым паветрам. Паводле слоў прадпрымальніка, яго тавар карыстаецца папулярнасцю, ён прадае да ста слоікаў Bеіjіng Аіr за дзень.

Раней паведамлялася, што ўлады Пекіна стварылі экалагічную паліцыю, якая заклікана змагацца са смогам. У абавязкі новай структуры ўвойдзе адсочванне выпадкаў несанкцыянаванага падпалу смецця, драўніны, а таксама іншых біяматэрыялаў. Акрамя таго, экалагічныя паліцэйскія будуць спыняць спробы прыгатаваць барбекю на адкрытым паветры. З'яўленне гэтага падраздзялення звязана з вельмі цяжкай сітуацыяй з забруджваннем паветра ў КНР.

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Прадаецца смог

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».