Вы тут

151 сям'я беспрацоўных пераехала на новае месца жыхарства і працы


Гэтай мерай дзяржаўнай падтрымкі часцей карысталіся сем'і з непаўналетнімі дзецьмі.


У саставе сем'яў пераважалі людзі працаздольнага ўзросту. Перасяляліся збольшага ў сельскую мясцовасць, у асноўным у межах адной вобласці.

На пераезд служба занятасці выплачвае суму ў памеры 7 бюджэтаў пражытачнага мінімуму (на сёння гэта каля 1,2 тысячы рублёў). Пры перасяленні сям'і, у складзе якой некалькі беспрацоўных, 7 бюджэтаў даюць кожнаму пры ўмове заключэння з імі дагавора і атрымання гарантаванага месца работы. Тым, хто пераязджае з гарадоў у малыя або сярэднія гарадскія паселішчы, у сельскую мясцовасць, у гарады-спадарожнікі, дадаткова выплачваюць яшчэ два бюджэты пражытачнага мінімуму.

Гэтая мера стымулюе працоўную мабільнасць грамадзян, спрыяе пераразмеркаванню работнікаў з улікам патрэбнасцяў рэгіёнаў у кадрах. Дзяржаўнай праграмай аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016—2020 гады прадугледжана, што дапамогу ў перасяленні акажуць больш як 700 сем'ям.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Вёска прымае работнікаў

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.