Вы тут

Прайшлі заключныя мерапрыемствы ў рамках акцыі «Цуды на Каляды»


Заключныя мерапрыемствы ў рамках абласной дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды» прайшлі ў сядзібе XІX стагоддзя ў Чырвоным Беразе Жлобінскага раёна.


Валанцёры руху «Добрае Сэрца» БРСМ і піянеры-цімураўцы ў кожным раёне Гомельшчыны ў навагоднія дні дарылі дзецям свята. Больш чым чатыром тысячам дзяцей, дзякуючы ахвяраванням грамадзян і спонсарскіх арганізацый, яны сабралі падарункаў на суму каля Br30 тыс. У Чырвоным Беразе дзеці пабывалі на экскурсіі, пасля чаго ў Палацы культуры Жлобіна для іх прайшло тэатралізаванае навагодняе прадстаўленне. Кожны з 50 выхаванцаў сацыяльна-педагагічных прытулкаў Гомельскай вобласці атрымаў падарункі: спартыўны інвентар, цацкі, канцылярскія тавары...

— Да таго ж на завяршэнне Года культуры піянеры і Саюз моладзі зрабілі важны ўнёсак у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны нашага рэгіёна, — расказаў старшыня Гомельскай абласной піянерскай арганізацыі Арцём Карпенка. — Маладыя людзі сабралі і перадалі на рэстаўрацыю сядзібы ў Чырвоным Беразе Br4,5 тыс.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Падарунак сядзібе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».